Навіны развіцця сеткі ў лютым
У лютым кампанія velcom устанавіла 600-ю вежу сувязі ў населеным пункце Грыгаровічы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.
Кампанія працягнула будаўніцтва GSM-сеткі, устанавіўшы новыя базавыя станцыі ў сталіцы (у раёне вул. Каржанеўскага і Прылуцкай), Гомелі (вул. Сасновая), Бабруйску, Жодзіне, у населеным пункце Кастрычніцкі Гомельскай вобласці і Карэлічах Гродзенскай вобласці. Новыя вежы сувязі ўстаноўленыя ў населеным пункце Новы Барсук Рэчыцкага раёна і Засінцы Ельскага раёна Гомельскай вобласці. Для паляпшэння радыёпакрыцця аўтатрас P86 і P148 новыя базавыя станцыі ўстаноўленыя ў раёне населенага пункта Вішняўцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці і Рэмезы Ельскага раёна Гомельскай вобласці адпаведна. Акрамя таго, для забеспячэння пакрыцця аграгарадка побач населенага пункта Засінцы Ельскага раёна Гомельскай вобласці была таксама ўстаноўленая новая базавая станцыя.
Па выніках лютага 2010 года ў сетцы velcom працуюць 3 255 базавых станцый і 28 300 прыёмаперадатчыкаў у 1 346 населеных пунктах краіны.
На фота: 600-я вежа сувязі ў н.п. Грыгаровічы Віцебскай вобласці