"Начны сёрфінг" – безліміт ад velcom на базе тэхналогіі EV-DO | Навiны | Пра кампанію

"Начны сёрфінг" – безліміт ад velcom на базе тэхналогіі EV-DO

Сапраўдная свабода ў сетцы магчыма! З 7 мая velcom прапаноўвае ўсім аматарам начнога жыцця ў інтэрнэце безлімітны доступ з новым тарыфным планам "Начны сёрфінг". З 23.00 да 8.00 штодзень вы праводзіце ў сетцы столькі часу, колькі вам трэба, не лічучы выдаткаваныя мегабайты. Гэта ваш час для кантактавання, спампоўвання відэа, сеткавых гульняў і мноства іншых забаў он-лайн!

"Начны сёрфінг" – тарыфны план паслугі "Высакахуткасны мабільны Інтэрнэт", якая выкарыстоўвае сетку стандарта cdma2000.  Кошт пакета складае 99 000 рублёў у месяц. Сёрфінг удзень – 150 рублёў за мегабайт.

Пры падключэнні да "Высакахуткаснага мабільнага Інтэрнэта" ўфірменных цэнтрах velcomабанентам прадастаўляецца на выбар адзін з трох мадэмаў з падтрымкай тэхналогіі EV-DO:AnyDATA ADU-520A, USB-мадэм Cmotech CNU-680, Axesstel MV 410. Абсталяванне забяспечыць камфортны доступ да сеткі з хуткасцю да 3,1 Мбіт/с.
Надышоў час дазволіць сабе больш!

Больш падрабязна з тарыфным планам можна азнаёміцца на спецыяльнай старонцы сайта, у фірменных цэнтрах кампаніі velcom і па тэлефонах даведачна-інфармацыйнай службы 411 і 410 (кругласутачна).