Навіны развіцця GSM-сеткі ў сакавіку
У сакавіку 2010 года кампаніяй velcom было ўстаноўлена 10 новых базавых станцый, забяспечаны сувяззю наступныя населеныя пункты: Сушчаў Быхаўскага раена Магілеўскай вобласці і Новыя Маркавічы Жлобінскага раена Гомельскай вобласці.
Новыя базавыя станцыі ўстаноўлены ў Мінску (раен вуліц Ленінградская, Напалеона Орды і Пераходная), Магілеве (Пушкінскі праспект), Светлагорску і Жыткавічах Гомельскай вобласці.
GSM-сувяззю забяспечаны таксама аграгарадкі: каля населеных пунктаў Місянцы Браслаўскага раена Віцебскай вобласці і Балашы Вілейскага раена Мінскай вобласці.
На сенняшні дзень у сетцы velcom працуюць 3265 базавых станцый, 28 430 прыемаперадатчыкаў у 1350 населеных пунктах краіны. Зона дзеяння сеткі ахоплівае болей за 94.1% тэрыторыі краіны, на якой пражывае болей за 98.4% насельніцтва (100% гарадскіх жыхароў).