Новыя ўмовы растэрміноўкі для абанентаў ЗП «Вэлком» | Навiны | Пра кампанію

Новыя ўмовы растэрміноўкі для абанентаў ЗП «Вэлком»

З 5 красавіка кампанія velcom аб'яўляе аб новыхумовах набыцця тавараў у  растэрміноўку. Цяпер тэлефон у растэрміноўку даступны ў цэнтрах прадаж і абслугоўвання velcom адразу пры падключэнні!  Для гэтага неабходна ўнесці перадаплату, якая складае 40% ад усей вартасці выбранага тавару. У перадаплату ўваходзіць першапачатковы ўзнос, а розніца паміж 40% ад вартасці тавару і першапачатковым узносам залічваецца на рахунак абанента і можа быць выкарыстана для аплаты мабільных паслуг: галасавая сувязь, адпраўка СМС, MMS і іншых.

Нагадваем, што дзякуючы растэрміноўцы абаненты velcom могуць «тут і цяпер» стаць уладальнікамі стыльнага тэлефоннага апарата або 3G-мадэма. Яшчэ больш, вам не спатрэбіцца  шукаць паручыцеляў і  збіраць дадатковыя дакументы – дастаткова толькі вашага пашпарта. Пасля аплаты першапачатковага ўзносу, астатняя сума выплачваецца роўнымі долямі на працягу 12 месяцаў.

Болей падрабязна з умовамі набыцця тэлефонаў у растэрміноўку можна пазнаеміцца на спецыяльнай старонцы сайта, у фірменных цэнтрах кампаніі velcom і па тэлефонах даведачна-інфармацыйнай службы 411 і 410 (кругласутачна)!