Новыя магчымасці паслугі «Міжнародны роўмінг»
З 5 мая паслуга «Міжнародны роўмінг» упершыню даступна абанентамПРИВЕТу Вялікабрытаніі, у сетцы аператара Vodafone.
Абаненты ПРИВЕТ могуць падключыць міжнародны роўмінг самастойна з дапамогай USSD-запыту (*126*1# і клавіша вызаву), а таксама Інтэрнэт-службы сэрвісу абанента на web-старонцыhttps://internet.velcom.by.
Паслуга роўмінгу для абанентаў ПРИВЕТ прадастаўляецца ў 64 сетках аператара ў 42 краінах і тэрыторыях свету, дзе даступны ўваходныя і выходныя вызавы.
З 6 мая абаненты velcom могуць выкарыстаць паслугу«Міжнародны роўмінг»у сетцы аператара KorekTelecom, Ірак, другога роўмінг-партнёра кампаніі velcom у гэтай краіне.
Нагадваем, што актываваць паслугу «Міжнародны роўмінг» можна любым са спосабаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь: пры дапамозеUSSDзапыту (*141*3*2# вызаў),ІССА,АССА(411-3-2), звярнуўшыся ў фірменныя цэнтры velcom або да дылераў з дакументам, які сведчыць асобу.
На сённяшні дзень колькасць сетак аператараў па аказанні паслуг міжнароднага роўмінгу ў кампаніі velcom дасягнула 389 у 163 краінах і тэрыторыях.