Вызначаны пераможца адкрытага творчага конкурсу "Лепшы аксесуар для мабільнага тэлефона" ад velcom! | Навiны | Пра кампанію

Вызначаны пераможца адкрытага творчага конкурсу "Лепшы аксесуар для мабільнага тэлефона" ад velcom!

4 сакавіка вызначыўся пераможца адкрытага творчага конкурсу "Лепшы аксесуар для мабільнага тэлефона", арганізаванага кампаніяй velcom у рамках праекта "Fashion Night Out". Ім стаў Сяргей Панкавец, які пакарыў членаў журы сваёй работай – стэрэа-Bluetooth-гарнітурай VBG.

Віншуем Сяргея з дастойнай перамогай!

Нагадаем, што конкурс быў аб’яўлены 16 лютага. Усім жадаючым прапаноўвалася выступіць у якасці дызайнераў і стварыць аксесуар для мабільнага тэлефона. Галоўнымі крытэрыямі пры вызначэнні самага крэатыўнага і лепшага з лепшых былі смеласць новых рашэнняў, палёт фантазіі, унікальнасць і арыгінальнасць работы. Галоўны прыз – мабільны тэлефон Nokia 6700 Classic!

Пра конкурс "Лепшы аксесуар для мабільнага тэлефона" Сяргей Панкавец прачытаў на сайце кампаніі. Рашэнне паўдзельнічаць прыйшло спантанна, ды і мабільны тэлефон даўно ўжо патрабаваў замены.

"Я вырашыў, што раз кампанія velcom славіцца сваёй тэхналагічнасцю, то і мабільны аксесуар павінен быць інавацыйным, дзе нават лагатып уяўляе сабой функцыянальны элемент. У мінулым я – дызайнер. І вельмі рады, што мае здольнасці цяпер спатрэбіліся", - пракаментаваў сваю перамогу Сяргей.

Згодна з умовамі конкурсу Сяргей Панкавец атрымлівае галоўны прыз. Для ўручэння ўзнагароды пераможца будзе запрошаны на фінальнае шоу "Fashion Night Out", якое адбудзецца ў суботу, 6 сакавіка, у мінскім клубе "Брадвей".

Тварыце і выйгравайце з velcom!