ПРИВЕТ усім! Сардэчна запрашаем на новы сайт privet.by! | Навiны | Пра кампанію

ПРИВЕТ усім! Сардэчна запрашаем на новы сайт privet.by!

Запрашаем вас наведаць новы сайт http://www.privet.by/, які прыемна здзівіць стыльным дызайнам, новай палепшанай структурай і зручнай навігацыяй для легкага пошуку інфармацыі, якая вас цікавіць. Сайт ПРИВЕТ створаны спецыяльна для тых, хто шукае простую і зручную мабільную сувязь без абаненцкай платы.
Калі вы хочаце быць у курсе апошніх навін ад ПРИВЕТ, заходзьце ў  раздзел «Навіны» і чытайце пра новыя тарыфы, акцыі і паслугі для абанентаў ПРИВЕТ. Вы таксама можаце падпісацца на рассылку навін і атрымліваць самую свежую інфармацыю на свой e-mail.
На сайце з'явіўся раздзел «Міжнародны роўмінг» з указаннем краін, аператараў і актуальных тарыфаў, а таксама раздзел «Пытанні-адказы», які кампетэнтна «адкажа» на пытанні па паслугах, тарыфах і званкам ПРИВЕТ, якія вас цікавяць. Калі вы не знайшлі адказ на ваша пытанне, то цяпер вы можаце задаць яго, запоўніўшы адпаведную форму.
Сёння ПРИВЕТ прапануе вам стаць удзельнікам акцыі«ПРИВЕТ ДЛЯ ДВАІХ»і атрымаць магчымасць набыць дзве SIM-карты па цане адной, размаўляць з «любімым» нумарам на выгадных тарыфах і атрымліваць бонусы пры папаўненні рахунку! Падрабязней пра акцыю чытайце ў спецыяльным раздзеле«Акцыі».
Калі ў вас есць пытанні па ПРИВЕТ, або прапановы па паляпшэнні нашага сайта, або вы хочаце падзяліцца ўражаннямі, падзякаваць або сказаць цеплыя словы -пішыце нам! Мы вітаем свежыя ідэі, улічым вашы пажаданні, скажам дзякуй за вашы цеплыя словы і абавязкова адкажам на ўсе пытанні, якія вас цікавяць. Нам вельмі важныя вашы думкі!
Жадаем вам прыемнай работы і кантактавання на нашым сайце.
Будзьце побач, будзьце на сувязі!