Пробнае ўключэнне 3G-сеткі velcom у Жлобіне! | Навiны | Пра кампанію

Пробнае ўключэнне 3G-сеткі velcom у Жлобіне!

3G velcom працягвае сваё шэсце па гарадах Беларусі! Сёння, 23 красавіка, пробнае ўключэнне UMTS-сеткі старатавала ў Жлобіне! Гэта першы раённы горад у рэспубліцы, жыхары якога зафіксавалі на экранах сваіх тэлефонаў значок "3G".

Будаўніцтва сеткі трэцяга пакалення ідзе хуткімі тэмпамі. Паралельна з уключэннем новых гарадоў праводзяцца таксама працы па пашырэнні і паляпшэнні існуючага пакрыцця 3G у Мінску і Гомелі.

Вам цікава, у які наступны горад прыйдзе 3G velcom? Сачыце за анонсамі на нашым сайце!