Пробнае ўключэнне 3G з HSPA+ у Бабруйску!
Выдатная навіна для жыхароў самага буйнога раённага горада Беларусі – Бабруйска: з сённяшняга дня ў рэжыме пробнага ўключэння запрацавалі базавыя станцыі 3G|3G+ velcom! Тэхналогія HSPA+ актывавана на ўсіх станцыях сеткі трэцяга пакалення аператара.
Пра ўвядзенне ў камерцыйную эксплуатацыю сеткі 3G velcom у Бабруйску будзе паведамлена дадаткова. Сачыце за навінамі на нашым сайце!