Сайт velcom.by цяпер у новым дызайне!
17 сакавіка афіцыйны сайт ЗП «Вэлком» даступны наведвальнікам у новым дызайне, які цалкам адпавядае карпаратыўнаму стылю кампаніі. Распрацоўка дызайна выканана крэатыўным агенцтвам «АДЖЭНТЭ-СТУДИО».
Сайт, як і раней, прадстаўлены ў трох моўных версіях: рускай, беларускай і англійскай. Новы дызайн карпаратыўнага рэсурсу velcom адрозніваецца ад папярэдняга ўдасканаленай структурай. Цяпер асноўныя функцыянальныя раздзелы – «Прыватным кліентам» і «Карпаратыўным кліентам» - размешчаныя ўверсе старонкі і дапоўненыя падраздзеламі з падрабязным апісаннем тарыфаў акцый і іншай карыснай інфармацыяй для кожнай аўдыторыі. Гэта значна спрошчвае навігацыю па сайце і эканоміць час пошуку неабходных даных.
Цэнтральнае месца, як і раней, займае інфармацыйны блок з самымі актуальнымі навінкамі і акцыямі нашай кампаніі, а таксама банеры са спецыяльнымі прапановамі для абанентаў.
Раздзел «Пра кампанію», побач з рубрыкай навін, змяшчае падраздзел «Медыя», у якім знаходзіцца поўная інфармацыя пра перадавыя паслугі і тэхналогіі мабільнай сувязі, маркецінгавыя ініцыятывы кампаніі, спецыяльныя праекты. Акрамя таго, раздзел дапоўніўся старонкамі з інфармацыяй пра кіраўнікоў velcom, актуальныя вакансіі, умовы супрацоўніцтва.
Новы сайт velcom.by распрацаваны на сучаснай платформе, што дазваляе павысіць яго ўстойлівасць і якасць працы.
Упэўненыя, што карпаратыўная старонка velcom.by стане любімым месцам сустрэчы прыхільнікаў якаснай мабільнай сувязі і ўсіх тых, хто хоча атрымліваць самыя гарачыя навіны ад мабільнага аператара і заставацца ў курсе падзей.
Шчыра вітаем на нашым новым карпаратыўным сайце!
Ваш velcom