Спартыўныя навіны ад velcom: фінал Кубка Беларусі! | Навiны | Пра кампанію

Спартыўныя навіны ад velcom: фінал Кубка Беларусі!

Разам з кампаніяй velcom футбольны клуб "БАТЭ" запрашае ўсіх жадаючых на фінал Кубка Беларусі. У гульні  за гэты прэстыжны трафей "БАТЭ" сыграе з жодзінскім "Тарпеда". Фінальны матч адбудзецца 23 мая на мінскім стадыёне "Дынама", пачатак а 18 гадзіне, уваход свабодны.

Кампанію velcom і ФК "БАТЭ" звязваюць даўнія партнёрскія адносіны. У шматлікіх турнірах, дзе выступае шасцікратны беларускі чэмпіён, velcom падтрымлівае лепшую футбольную каманду краіны.

Сезон 2010 пачаўся для "БАТЭ" ўдала. У сакавіку футбалісты заваявалі Суперкубак Беларусі, абыграўшы "Нафтан" з Наваполацка. Зараз каманда ўпэўнена лідзіруе ў чэмпіянаце краіны – паспяхова завершаны першы круг у 11 тураў. Пры гэтым "БАТЭ" не прапусціў ніводнага мяча ў свае вароты! У ліпені ФК "БАТЭ" стартуе ў самым прэстыжным кубкавым турніры Еўропы – Лізе Чэмпіёнаў. Балельшчыкі зноў чакаюць ад каманды громкіх перамог!

Фіналістам кубка Беларусі кампанія velcom жадае прыгожай і яркай гульні! Балейце за добры футбол разам з velcom!