Тарыфныя планы "Тэлеметрыя" – маніторынг абсталявання і транспартных сродкаў
Юрыдычныя асобы могуць падключыцца на спецыяльныя тарыфныя планы velcom лінейкі "Тэлеметрыя", прызначаныя для аддаленага кантролю за работай транспартных сродкаў і стацыянарных аб'ектаў.
Выкарыстаннеспецыяльнага абсталявання і SIM-карты velcom дазваляе ажыццяўляць маніторынг аўтатранспарту, вызначаць яго дакладнае месцазнаходжанне, расход паліва, інтэрвалы і адрасы прыпынкаў вадзіцеля, колькасць рэйсаў і іншыя паказчыкі, што, у канчатковым выніку, вядзе да аптымізацыі фінансавых і працоўных расходаў на яго ўтрыманне і эксплуатацыю.
Таксама тарыфныя планы velcom лінейкі "Тэлеметрыя" прызначаны для перадачы даных са стацыянарных аб'ектаў: плацежна-даведачных тэрміналаў, метэастанцый, пунктаў аховы, прыбораў уліку аб'ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і іншых.
Дзякуючы шырокаму пакрыццю сеткі velcom, якасці і ўстойлівасці сігналу тэлеметрыя з дапамогай тэхналогій GPRS/EDGE/UMTS/HSPA/HSPA+ даступная на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і ў іншых краінах – у сетках роўмінг-партнёраў velcom.
Тарыфныя планы "Тэлеметрыя" прадугледжваюць невысокую абаненцкую плату, а аб'ём уключанага ў яе трафіка спецыяльна разлічаны для сістэм маніторынгу. Акругленне трафіка праводзіцца па 1 байце! Акрамя таго, ёсць магчымасць галасавой сувязі (з дыспетчарам), відэазванкоў і адпраўкі СМС. Для выходных вызаваў у закрытых абаненцкіх групах прадугледжаны спецыяльныя тарыфы.
Больш падрабязная інфармацыя – уцэнтрах продажу і абслугоўвання velcom, па тэлефонах даведачна-інфармацыйнай службы 410 і 411 (кругласутачна), а таксама наспецыяльнай старонцы сайта.