Тарыфны план «Я+ТЫ»+тэлефон у падарунак – зрабі прыемны сюрпрыз самым блізкім разам з velcom! | Навiны | Пра кампанію

Тарыфны план «Я+ТЫ»+тэлефон у падарунак – зрабі прыемны сюрпрыз самым блізкім разам з velcom!

Мінск, 2 красавіка 2010 года – ЗП «Вэлком» (гандлевыя маркі velcom і ПРИВЕТ) аб'яўляе аб пачатку падключэння на тарыфны план«Я+ТЫ»з агульным абаненцкім рахункам для двух SIM-карт і 500 бясплатнымі мінутамі на «любімы» нумар для кожнага карыстальніка. Пры падключэнні ўсе новыя кліенты атрымліваюць ад аператара тэлефон ZTE A316G у падарунак!
Вясна – пара сюрпрызаў, якія для самых дарагіх людзей павінны быць толькі прыемнымі. Несумненна, самы лепшы падарунак блізкім, сябрам і сваякам – гэта вы самі, а таксама ваша ўвага, клопат і, вядома ж, кантактаванне. Падарыце дарагім вам людзям магчымасць быць заўсёды на сувязі з вамі! З новым тарыфным планам «Я+ТЫ» ад velcom зрабіць гэта вельмі проста. А тэлефонны апарат у падарунак і абаненцкая плата 12 900 рублеў на дваіх – яшчэ адзін плюс на карысць вашага выбару!
Пасля падключэння на тарыфны план «Я+ТЫ» абаненту «Я» прадастаўляецца 500 бясплатных мінут выходных вызаваў на «любімыя» нумары і 100 мінут выходных вызаваў у сеткі velcom. Ваша «любімая» пара - абанент «ТЫ» - таксама атрымлівае 500 мінут бясплатных званкоў для размоў з вамі. Разам, 1 000 мінут бясплатнага кантактавання на дваіх! Тарыфны план «Я+ТЫ» – гэта выдатная магчымасць тэлефанаваць адзін аднаму часцей. Быць уважлівым і клапаціцца пра любімых стала так проста з velcom!
«Наша новая тарыфная прапанова прывабная, перш за ўсе, для тых, хто хоча гаварыць адзін з адным, не лічачы мінуты. Такім абанентам мы прапануем ідэальны тарыфны план і ідэальны сродак – мабільны тэлефон у падарунак! Тэлефануйце часцей і атрымлівайце асалоду ад кантактавання», – пракаменціраваў запуск новага тарыфнага плана Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях кампаніі velcom Марцін Ліпаўц.
Даведацца больш пра тарыфны план вы можаце ў цэнтрах прадаж і абслугоўвання velcom, па тэлефонах даведачна-інфармацыйнай службы 410 і 411 (кругласутачна), у афіцыйных павераных ЗП «Вэлком», а таксамана спецыяльнай старонцы сайта. Падключэнне праводзіцца ва ўсіх фірменных цэнтрах кампаніі і магазінах павераных.