Фінансавыя вынікі дзейнасці ЗП "Вэлком" за першы квартал 2010 года
Мабільны аператар аб'яўляе фінансавыя вынікі дзейнасці па выніках першага квартала бягучага года. Па даных на 31 сакавіка 2010 года выручка аператара (згодна з Міжнароднай фінансавай справаздачнасцю) склала 296.1 млрд. беларускіх рублёў, EBITDA – 140.2 млрд. беларускіх рублёў. Колькасць абанентаў velcom вырасла да 4 мільёнаў 116 тысяч, доля рынку склала 41.2%, пакрыццё – 94.1% тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, на якой пражывае 100% гарадскога насельніцтва, пранікненне павялічылася з 99.4% да 105.3%. На сённяшні дзень колькасць базавых станцый GSM кампаніі velcom складае 3276. За справаздачны перыяд velcom устанавіў 37 базавых станцый, забяспечыўшы GSM-сувяззю 21 населены пункт. Такім чынам, асноўныя намаганні velcom у першым квартале былі накіраваны на мадэрнізацыю і аптымізацыю параметраў існуючага пакрыцця сувязі стандарта 2G, пашырэнне прысутнасці ў рэгіёнах і развіццё сеткі трэцяга пакалення 3G|3G+ з падтрымкай тэхналогіі HSPA+ .
– Першы квартал 2010 года быў вельмі насычаным на падзеі для кампаніі velcom. Мы не толькі першымі ў Беларусі за рэкордна кароткі тэрмін паспяхова запусцілі тэхналогію HSPA+ на ўсіх базавых станцыях сеткі 3G, але таксама дасягнулі значнага прыросту выручкі на 12.5% у параўнанні з першым кварталам 2009 года, – адзначыў Гельмут Дуз, Галоўны выканаўчы дырэктар SB Telecom Ltd. па пытаннях ЗП "Вэлком".