Чэмпіянат па дрыфтынгу разам з velcom!
Кампанія velcom запрашае ўсіх на захапляльнае аўтамабільнае шоу! У нядзелю, 16 мая, у Лагойску адбудзецца чэмпіянат Усходняй Еўропы па дрыфтынгу (EEDC). Спаборніцтвы пачнуцца ў 11.00 з кваліфікацыйных заездаў.
Дрыфтынг – захапляючая аўтаспартыўная дысцыпліна, якая ўяўляе сабой гонкі з праходжаннем паваротаў у кіруемым заносе пры наўмысным зрыве задняй восі калёс. Гэта новы відовішчны від аўтаспорту, які хутка набірае папулярнасць.
Кампанія velcom прадстаўляе на спаборніцтвах у Лагойску высакахуткасны мабільны інтэрнэт. З яго дапамогай пройдзе спецыяльны онлайн-рэпартаж, які будзе даступны наwww.drift.by, дзе кожны жадаючы зможа даведацца пра вынікі заездаў і ўбачыць фотаздымкі лепшых момантаў гонак.
Шукайце на шоу прома-каманду velcom і пытайцеся пра спецыяльныя купоны. Прад'явіўшы іх пры падключэнні на тарыфныя планы "Кеды" і "Паўкеды" ў фірменных цэнтрах velcom, вы атрымаеце 500 мегабайт інтэрнэт-трафіка! З мабільным інтэрнэтам velcom вы заўсёды будзеце ў цэнтры самых цікавых падзей!