Мабільны памочнік дапаможа хутка і зручна:
- падабраць аптымальны тарыфны план;
- даведацца, як падключаць і карыстацца паслугамі, а таксама іх кошт;
- даведацца тарыфы;
- заказаць разнастайны медыя-кантэнт: модны рынгтон, цікавую Java-гульню, а таксама перайсці па спасылках на карысныя інтэрнэт-рэсурсы: сайт «Мабільны Мінск», паслугі «Мелафон» і інш.
Шанавальнікам актыўных зносін і прыхільнікам сацыяльных сетак прыйдзецца даспадобы раздзел «Зносіны». «Мабільны памочнік» дазволіць вам атрымаць самую разнастайную інфармацыю – ад курсаў валют да магчымасці атрымаць у выглядзе ммс самыя яскравыя моманты гульні вашай любімай футбольнай каманды. Выкарыстоўваючы «Мабільны памочнік», вы можаце нават выклікаць таксі.
Вы можаце загрузіць праграму ў свой мабільны тэлефон, калі:
- ваш тэлефон падтрымлівае работу з Java-праграмамі;
- падключаная паслуга «Мабільны Інтэрнэт» і ваш тэлефон настроены для работы з гэтай паслугай.
Тэлефонныя апараты з аперацыйнай сістэмай Android, таксама iPhone не падтрымліваюць работу праграмы.
Паслуга надаецца ўсім абанентам кампаніі.
Атрымаць доступ да «Мабільнага памочніка» можна адным са спосабаў:
- загрузіць праграму самастойна па спасылцы helper.velcom.by або скарыстацца актыўнай спасылкай, размешчанай на сайце m.velcom.by. Звярніце ўвагу: загрузка праграмы і яе ўстаноўка ажыццяўляецца напрамую ў тэлефонны апарат абанента;
- атрымаць спасылку для загрузкі «Мабільнага памочніка», даслаўшы пустое SMS або SMS з адвольным тэкстам на нумар 4110.
Плата за выходнае SMS па нумары 4110 не спаганяецца. Усе паслугі, заказаныя пры дапамозе каталога, аплачваюцца згодна з тарыфам кампаніі.