Сардэчна запрашаем у сетку А1 са сваім нумарам | Іншыя паслугі | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Сардэчна запрашаем у сетку А1 са сваім нумарам

Перанос нумара ў А1 без візіту ў офіс

Праверце:

  • што дагавор на гэты нумар аформлены на ваша імя;
  • ваш нумар не заблакірававаны, на ім няма запазычанасці;
  • адсутнічаюць абавязацельствы;
  • усталявана мабільная праграма «Мой А1».

SIM-to-go

Для мабільных прылад:*:

  • Купіце камплект SIM-to-go ў сетцы любога партнёра ці закажыце праз інтэрнэт-магазін А1.
  • Адкройце мабільную праграму «Мой А1» на вашай прыладзе.
  • Націсніце кнопку «Перанос нумара ў А1».
  • Выберыце SIM-to-go, адсканіруйце штрых-код і прытрымлівайцеся падказак у праграме.

eSIM

Для мабільных прылад з падтрымкай eSIM:

  • Пераканайцеся, што ваша прылада
    падтрымлівае eSIM.
  • Адкройце мабільную праграму «Мой А1» на вашай прыладзе.
  • Націсніце кнопку «Перанос нумара ў А1».
  • Выберыце eSIM і прытрымлівайцеся падказак
    у праграме.

 

*Магчымасць актывацыі камплекта SIM-to-go часова недаступна на прыладах HUAWEI
(вы можаце актываваць SIM-карту ў іншай прыладзе, а пасля актывацыі пераставіць яе ў прыладу HUAWEI)..

Падрабязная інфармацыя

  • Звярніцеся ў бліжэйшы офіс кампаніі з пашпартам.
  • Выберыце тарыфны план А1 (акрамя тарыфаў з перадаплатай).
  • Атрымайце SIM-карту А1 пры заключэнні дагавора.
  • Падключэнне перанесенага нумара да сеткі А1 ажыццяўляецца на працягу 24 гадзін пры ўмове адсутнасці прэтэнзій папярэдняга аператара.

Выкарыстоўвайце міжнародныя фарматы, напрыклад, +375 29 7хххххх ці 8 025 9хххххх для набора перанесенага нумара.

Гэта важна, паколькі ў сетцы могуць адначасова быць абаненты, нумары якіх адрозніваюцца толькі прэфіксам ((25/29/33/44).

Скарыстайцеся Канвертарам тэлефонных нумароў для быстрай канвертацыі ў міжнародны фармат, калі вы карыстальнік АС Android.

Плата за перанос камплекта SIM-to-go – 5 руб.

Пры пераносе нумара з eSIM неабходна ўнесці мінімальную перадаплату 5 руб. у працэсе актывацыі.

Да моманту фактычнага пераносу нумара ў А1 у вас будзе працаваць папярэдняя SIM-карта. Рэкамендуем не даставаць яе з тэлефона і падтрымліваць баланс станоўчым. У момант пераносу нумара SIM-карта папярэдняга аператара перастане працаваць, а на SIM-карту А1 вы атрымаеце SMS з пацвярджэннем пераходу. У выпадку адмовы ў пераносе нумара звярніцеся ў офіс папярэдняга аператара для ўрэгулявання нюансаў:

Пры несупадзенні даных абанента:

спатрэбіцца прывесці ў адпаведнасць прозвішча, імя і імя па бацьку, серыю і асабовы нумар пашпарта, нумар тэлефона ці адрас рэгістрацыі, калі даныя ў заяве А1 не супадаюць з данымі ў вашага бягучага аператара.

Пры наяўнасці запазычанасці/ заблакіраваным нумары:

частай прычынай блакіроўкі бывае недастатковы баланс ліцавога рахунку. Пераход са сваім нумарам немагчымы пры адмоўным балансе. Папоўніце рахунак на суму запазычанасці, прасачыце, каб баланс быў станоўчым, і паўторна звярніцеся ў офіс А1 для афармлення заяўкі.

Пры наяўнасці незакрытых абавязацельстваў:

у якасці абавязацельстваў могуць быць нявыплачаныя ўзносы па растэрміноўцы, атрыманне бонусаў і скідак пры ўмове карыстання паслугамі на пэўны тэрмін. Перанос нумара будзе даступны пасля пагашэння ўзносаў, якія засталіся па растэрміноўцы, урэгулявання ўмоў іншых абавязацельстваў з папярэднім аператарам.

Не прайшло 90 дзён з моманту апошняга паспяховага пераносу вашага нумара:

абонент мае права зноў скарыстацца паслугай «Перанос нумара» не раней як праз 90 дзён з моманту апошняга пераносу.