Падрабязная інфармацыя
Праслухоўваць паведамленні ў галасавой скрынцы можна з любога нумара тэлефона, а для бяспечнага доступу да галасавой скрынкі можна ўстанавіць пароль.
Магчымае стварэнне ўласнага прывітання.
Пры падключэнні паслугі аўтаматычна ствараецца галасавая скрынка, нумар якой супадае з нумарам мабільнага тэлефона.
Пры першым звароце да паслугі можна выбраць мову (руская, беларуская ці англійская - на такой жа мове будуць прыходзіць паведамленні), устанавіць пароль і запісаць на свой выбар асабістае прывітанне і/або вусны подпіс. Для прыватнасці інфармацыі рэкамендуем уводзіць 4 розныя лічбы, пароль з чатырох паслядоўных лічбаў прымацца не будзе (напрыклад, 1111).
У выпадку пераадрасацыі ўваходнага выкліку на галасавую пошту той, хто патэлефанаваў, пачуе аўтаадказчык ці ўстаноўленае прывітанне і пасля гукавога сігналу зможа пакінуць галасавое паведамленне / адправіць факс. Калі абанент не пакіне паведамлення, то пры падключанай паслузе Прапушчаны званок паступіць паведамленне пра прапушчаны выклік.
Пры паступленні новага галасавога / факсімільнага паведамлення карыстальніку паслугі паступіць SMS-паведамленне.
Прыклады SMS-паведамлення галасавой пошты: +375296000441: У вас 1 новае паведамленне ад +375291234567,15:24-15/06. Ад: +375296000441: У вас 1 новае факсавае паведамленне ад +375291234567,15:24-15/06.
Для змены мовы дастаўкі паведамленняў неабходна адправіць SMS з кодам запыту на нумар 441:
21 - прыём паведамленняў на беларускай мове
22 - прыём паведамленняў на рускай мове (кірыліца)
23 - прыём паведамленняў на англійскай мове
24 - прыём паведамленняў на рускай мове (трансліт) (галасавое меню будзе працаваць на рускай мове)
Для атрымання на e-mail копій галасавых і факсімільных паведамленняў неабходна ўказаць свой e-mail адрас для перасылкі паведамленняў. Зрабіць гэта можна:
- праз ІССА. Асабісты кабінет;
- у цэнтрах продажу і абслугоўвання A1 або ў офісе афіцыйных павераных. Пры адмене пераадрасацыі або падключэнні / адключэнні пакета "Плюс" карыстальніцкія настройкі (мова, пароль) і запісаныя прывітанні захоўваюцца.
У роўмінгу пераадрасаваны выклік на нумар галасавой пошты ў выпадку ўмоўнай пераадрасацыі аплачваецца па роўмінгавых тарыфах, у выпадку безумоўнай пераадрасацыі – без аплаты. У роўмінгу доступ да партала галасавой пошты аплачваецца па роўмінгавых тарыфах.
Пераканайцеся, што вы наладзілі сваю скрынку для работы і вы памятаеце свой пароль перш, чым пакінеце межы Беларусі.
Пры падключэнні паслугі «Міжнародны роўмінг» устанаўліваецца забарона** на выкарыстанне ў роўмінгу пераадрасацыі, устаноўленай па ўмовах «няма адказу», «занята», «недаступны». Абанент можа аднавіць выкарыстанне пераадрасацыі ў роўмінгу з названымі ўмовамі пры дапамозе USSD-меню *117# і клавіша выкліку (на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь). Калі абанент самастойна адключыў дадзеную забарону, то пры паўторным падключэнні паслугі «Міжнародны роўмінг» умоўная пераадрасацыя будзе дазволеная. У гэтым выпадку абанент можа самастойна ўстанавіць забарону на выкарыстанне пераадрасацыі па зададзеных умовах у роўмінгу пры дапамозе USSD-меню *117# і клавіша выкліку, пасля чаго ўмоўная пераадрасацыя ў роўмінгу надавацца не будзе.
Паслуга Галасавая пошта даступная ўсім абанентам кампаніі.
Пакет «Плюс» даступны ўсім абанентам, акрамя абанентаў тарыфаў з перадаплатай.
Як падключыць паслугу
Паслуга ўключаная ў набор паслуг тарыфнага плана абанента. Надаецца новым і дзеючым абанентам кампаніі. Новым абанентам устанаўліваецца пераадрасацыя на нумар +375 29 6000210 па ўмовах "няма адказу (30 сек)", "недаступны". Устаноўленая пераадрасацыя можа быць зменена абанентам самастойна.
Для выкарыстання паслугі зрабіць пераадрасацыю на нумар +375 29 6000210 можна адным са спосабаў:
- у меню тэлефона;
- USSD-запыт *441*1# выклік;
- Асабісты кабінет
Як адключыць
Адключэнне паслугі магчымае адным са спосабаў:
- у меню тэлефона;
- USSD-запыт *441*1# выклік;
- Асабісты кабінет.
Іншыя спосабы адключэння паслугі:
- для кліентаў-фізічных асоб: па званку ў даведачна-інфармацыйную службу кампаніі 411.
- для кліентаў-юрыдычных асоб:
- па званку ў даведачна-інфармацыйную службу кампаніі 411;
- на падставе заявы кліента, адпраўленай на e-mail legal@a1.by ці ў паблік акаунт A1 у Viber;
- на падставе заявы кліента, перададзенай у цэнтр продажу і абслугоўвання кампаніі ці ў офіс афіцыйных павераных.
Як падключыць / адключыць пакет «Плюс»
РПашыраны пакет функцый паслугі – пакет "Плюс" – можна падключыць / адключыць адным са спосабаў:
- USSD-запыт *441*2# выклік;
- Асабісты кабінет;
- па званку ў даведачна-інфармацыйную службу кампаніі 411 на падставе Кода доступу;
- у цэнтрах продажу і абслугоўвання A1 або ў офісе афіцыйных павераных.
Доступ да галасавой скрыні ажыццяўляецца:
- са свайго мабільнага тэлефона па нумарах 441, 443 (праслухоўванне атрыманых паведамленняў адно за адным) і +375 29 6000200;
- пры дапамозе нумара агульнага доступу па нумары +375 29 6000201 (з любога тэлефона з падтрымкай танальнага набору);
- у роўмінгу: +375 29 6000441, +375 29 6000443, +375 29 6000200 і +375 29 6000201.
Устанавіць / адмяніць праверку пароля пры доступе да галасавой скрыні па нумарах 441, 443, +375 29 6000441, +375 29 6000200, +375 29 6000443 можна:
- па званку ў даведачна-інфармацыйную службу кампаніі 411 на падставе Кода доступу;
- у цэнтрах продажу і абслугоўвання A1 або ў офісе афіцыйных павераных.