Чакаю званка | Базавыя паслугі | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Чакаю званка

Пры дапамозе паслугі «Чакаю званка» Вы можаце адправіць іншаму абаненту SMS з просьбай ператэлефанаваць, нават калі ў Вас адключаныя паслугі зыходнай сувязі.

Абанент, якога просяць ператэлефанаваць, атрымае SMS: абанент + 375АВХХХХХХХ просіць Вас ператэлефанаваць яму. Ваш A1.

Паслуга «Чакаю званка» даступная ўсім абанентам кампаніі, у якіх адключаныя выходныя званкі і SMS.
Абаненты тарыфных планаў лінейкі A1 могуць выкарыстаць паслугу, калі адключаная толькі выходная сувязь, г.зн. уваходная сувязь павінна быць даступная.
Абаненты тарыфаў з перадаплатай могуць карыстацца паслугай толькі ў статусе абанента «Забарона выходнай сувязі». Калі статус абанента тарыфаў з перадаплатай "Актыўны", то паслуга не надаецца.

Скарыстацца паслугай можна ў любым месцы дзеяння сеткі A1. Паслуга «Чакаю званка» не надаецца ў роўмінгу.
Максімальная колькасць USSD-запытаў паслугі «Чакаю званка» ў суткі:

  • для абанентаў A1 – 5;
  • для абанентаў тарыфаў з перадаплатай – 2.

 

Паслуга надаецца ўсім абанентам кампаніі, у якіх адключаныя выходныя выклікі і SMS.

Каб скарыстацца паслугай, набярыце USSD-запыт *131*нумар абанента, якому адрасаваная просьба ператэлефанаваць, у 9-значным фармаце # і клавішу выкліку.