eSIM | Іншыя паслугі | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

eSIM

Падрабязная інфармацыя

eSIM - гэта лічбавая віртуальная SIM-карта, якая загружаецца ў прыладу і дазваляе карыстацца мабільнай сувяззю без фізічнай SIM-карты. Для eSIM-карты даступныя тыя ж магчымасці, што і для яе пластыкавага аналага: яе можна заблакаваць у выпадку страты тэлефона, а таксама пераўсталяваць на новую прыладу.

Кошт замены з/на eSIM – 0 руб. для ўдзельнікаў рэкламнай акцыі.

Поўны кошт замены з/на eSIM – 5 руб. 30 кап. Падрабязней аб тарыфах.

Кампанія А1 гарантуе працу eSIM з усімі мадэлямі прылад, у якіх рэалізавана дадзеная магчымасць і якія прадстаўлены ў Беларусі афіцыйна.
Мабільныя тэлефоны з eSIM з'яўляюцца альтэрнатывай раней распаўсюджаным мадэлям з дзвюма SIM-картамі. Вы можаце мець некалькі профіляў SIM-карт і перамыкацца паміж імі па меры неабходнасці. Колькасць профіляў залежыць ад мадэлі прылады. Напрыклад, асабістым і працоўнымі нумарамі можна кіраваць з адной прылады, а колькасць такіх нумароў можа даходзіць да 5.
На прыладах Apple можа з’явіцца наступнае паведамленне: «Сотавы тарыф не сертыфікаваны» (выпраўлена вытворцам у новай версіі iOS). Націсніце OK для працягу. Пасля абнаўлення прылады паведамленне з’яўляцца не будзе.

eSIM з'яўляецца самастойным модулем і не залежыць ад наяўнасці іншых SIM-карт у смартфоне. Мабільная прылада можа падтрымліваць адначасова як фізічную SIM-карту, так і eSIM. Пры жаданні Вы можаце замяніць дзейную SIM-карту на eSIM. Падрабязная інфармацыя тут.

Падрыхтуйце ваш QR-код для счытвання (на папяровым носьбіце). Упэўніцеся, што ў старога смартфона ёсць падлучэнне да інтэрнэту (WI-FI або перадача даных) і цалкам выдаліце на ім профіль eSIM. Затым прайдзіце працэс актывацыі eSIM на новай прыладзе праз сканаванне раней падрыхтаванага QR-кода. Падрабязней у раздзеле «Як актываваць».

Увага! Для кліентаў, якім eSIM была выдадзена да 13.09.2022г., уладальніку нумара неабходна звярнуцца ў краму А1 для замены старой eSIM на новую eSIM або фізічную SIM.

У гэтым выпадку неабходна адсканаваць ваш QR-код. Профіль eSIM усталюецца аўтаматычна. Папярэдне пераканайцеся ў тым, што прылада падключана да інтэрнэту (WI-FI або перадача даных).
Праверце, ці ёсць у Вас падключэнне да інтэрнэту (WI-FI або перадача даных) і ці ўстаноўлена на прыладзе апошняя версія аперацыйнай сістэмы. Пры неабходнасці зрабіце абнаўленне сістэмы. Адскануйце QR-код яшчэ раз.
На сённяшні дзень выкарыстанне eSIM магчыма толькі ў смарт-гадзінах з асобным абаненцкім нумарам. У смарт-гадзінах, якія мяркуюць выкарыстанне аднаго абаненцкага нумара адначасова ў смарт-гадзінах і смартфоне, праца eSIM ад А1 недаступная.

У выпадку страты QR-кода на папяровым носьбіце Вы можаце прагледзець яго ў сваім профілі ў Асабістым кабінеце (у тым ліку пры замене SIM у дадатку Мой А1 або звярнуцца ў краму А1 з дакументам, які сведчыць асобу).

QR-код не можа працаваць адначасова на некалькіх прыладах.