Для пераносу нумара ў сетку A1 дастаткова звярнуцца ў любы офіс кампаніі c пашпартам.
Зараз вы можаце заключыць дагаворы на абслугоўванне нумара па ўсіх тарыфных планах A1, адкрытым для падключэння, акрамя тарыфных планаў лінейкі ПРЫВІТАННЕ. Пры заключэнні дагавора вам будзе прадастаўлена SIM-карта аператара A1.
Падключэнне перанесенага нумара да сеткі сувязі кампаніі ажыццяўляецца ў тэрмін да 24 гадзін (пры ўмове, што ваш папярэдні аператар не мае да вас фінансавых прэтэнзій).
Нумар, перанесены з іншай сеткі, неабходна набіраць у міжнародным ці міжгароднім фармаце, напрыклад, + 375297хххххх або 80297хххххх. Гэта неабходна, таму што ў сетцы могуць адначасова існаваць абаненты, нумары якіх адрозніваюцца толькі прэфіксам. Каб хутка канвертаваць нумары, запісаныя ў тэлефоннай кнізе, у міжнародны фармат, карыстальнікі АС Android могуць скарыстацца канвэртарам тэлефонных нумароў.
Абанент мае права зноў скарыстацца паслугай «Перанос нумара» не раней чым праз 90 дзён з моманту апошняга пераносу.
Пры падключэнні да сеткі A1 са сваім нумарам абанент уносіць перадаплату па выбраным тарыфным планам. За скасаванне дамовы ў сувязі з пераносам нумара аплата не спаганяецца.