Паслуга дазваляе абаненту часова прыпыніць карыстанне паслугамі мабільнай сувязі. Гэта зручна, калі выкарыстанне тэлефона не плануецца на працягу некаторага часу, напрыклад, у час адсутнасці ў краіне.
За дзень падключэння паслугі спісваецца абаненцкая плата тарыфнага плана і дадатковых паслуг са штодзённым спісаннем згодна з тарыфным планам абанента без уліку паслугі "Паўза".
Пачынаючы з дня, наступнага за днём падключэння паслугі, спаганяецца 50% абаненцкай платы тарыфнага плана. Калі на абаненцкую плату тарыфнага плана надаецца скідка, то спаганяецца 50% абаненцкай платы са скідкай.
Абаненцкая плата дадатковых паслуг у «Паўзе» не спаганяецца з дня, наступнага за днём падключэння паслугі «Паўза».
Паслуга надаецца ўсім абанентам кампаніі (акрамя абанентаў тарыфных планаў Бізнес-клас, Відэаназіранне, Спадарожнікавы маніторынг, а таксама тарыфаў з перадаплатай ).
Як падключыць / адключыць
Падключэнне / адключэнне паслугі магчымае адным са спосабаў:
- USSD-запыт *141*3*5# выклік;
- Асабісты кабінет;
- у галасавым меню 150;
- у цэнтрах продажу і абслугоўвання A1 на падставе дакумента, які сведчыць асобу, або Кода доступу;
- у офісе афіцыйных павераных на падставе дакумента, якi сведчыць асобу;
- па званку ў даведачна-інфармацыйную службу кампаніі 150 на падставе Кода доступу.