Дополнительные особенности
Падрабязная інфармацыя
Максімальная колькасць сімвалаў у СМС, улічваючы лічбы, інтэрвалы, знакі прыпынку, залежыць ад віду кадзіроўкі, якая выкарыстоўваецца ў тэлефонным апараце, і велічыні паведамлення (адзінкавае ці канкатэніраванае) і складае: лацініцай – 160, кірыліцай – 70.
Калі ў настройках тэлефона ўключана кадзіроўка Unicode (для тэлефоннага апарата ў цэлым або толькі для СМС) ці ў працэсе напісання СМС выкарыстоўваюцца сімвалы як лацінскага, так і кірылічнага шрыфтоў, то памер СМС скарачаецца да 70 сімвалаў.
Пры адпраўцы СМС, памер якога перавышае стандартны, тэлефонны апарат адпраўляе тэкст некалькімі паведамленнямі. Такое СМС называецца канкатэніраваным, г. зн. састаўным. У гэтым выпадку памер аднаго СМС будзе меншы за стандартны, паколькі частка сімвалаў задзейнічаецца для перадачы службовай інфармацыі. Напрыклад, памер канкатэніраванага паведамлення, якое складаецца з двух СМС кірыліцай, будзе не 140, а 134 сімвалы.
Дадзеная паслуга ўключаная ў базавы набор паслуг абанентаў усіх тарыфных планаў кампаніі.
Настройкі СМС
Настройка ўсіх функцый для адпраўкі паведамленняў ажыццяўляецца праз меню тэлефона «Паведамленні». Для адпраўкі СМС неабходна:
увесці нумар цэнтра паведамленняў +375 29 600 9000 (опцыя меню «Нумар цэнтра паведамленняў»). Нумар СМС-цэнтра захоўваецца ў памяці SIM-карты, і пры наступнай перадачы паведамленняў яго не трэба ўводзіць зноў.
Пры ўзнікненні пытанняў па ўводзе нумара СМС-цэнтра рэкамендуем скарыстацца інструкцыяй па эксплуатацыі мабільнага тэлефона;
у опцыі меню «Фармат паведамленняў» устанавіць «Тэкст».
Як скарыстацца дадатковымі магчымасцямі СМС
Флэш-СМС
Для адпраўкі флэш-СМС у пачатку паведамлення ўвядзіце наступныя сімвалы: *!#прабел тэкст паведамлення.
Адкладзеная СМС-дастаўка
Для адкладзенай СМС-дастаўкі ў пачатку паведамлення ўвядзіце наступныя сімвалы: */=N# тэкст паведамлення, дзе N – гэта прамежак часу ў хвілінах, праз які трэба даставіць СМС.
Максімальна дапушчальны прамежак часу для адкладзенай дастаўкі – 23 гадзіны.
Справаздача аб СМС-дасдаўцы
Для атрымання справаздачы аб дастаўцы ў пачатку СМС увядзіце наступныя сімвалы: *>#прабел тэкст паведамлення.
Прыклад справаздачы аб СМС дастаўцы: «Паведамленне ад 17:08 дастаўлена».
Для адначасовага прымянення некалькіх дадатковых магчымасцей выкарыстоўваецца раздзяляльнік каманд кропка з коскай (без прабелу пасля кропкі з коскай). Прыклад флэш-СМС з адтэрміноўкай у 1 хвіліну:
парадак следавання каманд няважны, г. зн. паслядоўнасці каманд *>;!;/=480# і *!;>;/=480# і */=480;!;># будуць мець аднолькавы вынік.
Карэктная работа гэтых магчымасцей гарантуецца ў сетцы кампаніі.