Модны Huawei G6600 за 18 000 рублёў у месяц! Набывай і стань цэнтрам мабільнага кантактавання! | Навiны | Пра кампанію

Модны Huawei G6600 за 18 000 рублёў у месяц! Набывай і стань цэнтрам мабільнага кантактавання!

Кампанія velcom аб'яўляе пра пачатак продажу тэлефонаHuawei G6600у растэрміноўку ўсяго за 18 000 рублёў у месяц! Набываючы гэты шматфункцыянальны тэлефонны апарат у цэнтрах продажу і абслугоўвання кампаніі ў растэрміноўку, новыя і дзеючыя абаненты velcom* атрымліваюць чатбонус у выглядзе дадатковых 50 SMS і 50 Мб трафіка штомесячна на працягу года для актыўнага мабільнага і он-лайн кантактавання!

Для тых, хто не можа ўявіць сябе без Facebook, Twitter або Вконтакте і чый дзень пачынаецца з прачытання новых лістоў у электроннай пошце, каму тэлефонныя званкі не менш важныя, чым абмен паведамленнямі ў асьцы або з дапамогай SMS, velcom прадстаўляе Huawei G6600 са стыльным сучасным дызайнам і па даступнай цане. Першапачатковы ўзнос пры пакупцы тэлефона ў растэрміноўку складае ўсяго 99 000 рублёў, штомесячныя плацяжы на працягу года – 18 000 беларускіх рублёў.

Функцыянальная маладзёжная мадэль дазволіць вам па максімуму выразіць сябе ў Сетцы, бо тут ёсць усё, што для гэтага трэба: зручная QWERTY-клавіятура для хуткага абмену паведамленнямі, убудаваны MP3-плэер, 2-х мегапіксэльная камера, падтрымка карты памяці да 16 Гб.

З Huawei G6600 вы ствараеце кантактаванне, застаецца толькі выбраць спосаб – чаціцца з сябрамі, абменьвацца SMS і апошнімі навінамі. Дадатковы чатбонус у выглядзе 50 бясплатных SMS і 50 Мб інтэрнэт-трафіка кожны месяц на працягу года дазволіць вам адчуць сябе ў цэнтры мабільнага кантактавання!

Падрабязную інфармацыю пра спецыяльную прапанову Hіuawei G6600 у растэрміноўку можна атрымаць на спецыяльнай старонцы сайта, па тэлефоне кругласутачнай даведачна-інфармацыйнай службы 411, а таксама ўфірменных цэнтрах продажу і абслугоўвання кампаніі.

 *за выключэннем абанентаў «На сувязі», Інтэрнэт 1, Інтэрнэт 2, Інтэрнэт 4, Інтэрнэт 10, «Начны сёрфінг», PRIVET