А1 працягнуў ўсталёўку велапарковак па ўсёй Беларусі – цяпер яны ёсць не толькі ў Мінску | Навiны | Пра кампанію

А1 працягнуў ўсталёўку велапарковак па ўсёй Беларусі – цяпер яны ёсць не толькі ў Мінску

Гэтым летам А1 працягнуў усталёўку велапарковак у вялікіх і маленькіх гарадах Беларусі. У Мінску ўжо абсталявана дзевяць новых парковачных месцаў для экалагічнага транспарту. Яшчэ тры з'явіліся ў Магілёве, Гомелі і Калінкавічах.

Першыя велапаркоўкі А1 усталяваў у Мінску ў мінулым годзе – каля ўваходу ў галоўны офіс, а таксама каля флагманскай крамы і «Інклюзіўнай кавярні ў А1» на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Такім чынам кампанія ў адпаведнасці са сваёй стратэгіяй экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання (ESG) пачала праект па паляпшэнні гарадской інфраструктуры для веласіпедыстаў і звярнула ўвагу беларусаў на магчымасць весці актыўны лад жыцця з камфортам для сябе і клопатам аб экалогіі.

Цяпер яшчэ дзевяць велапарковак можна знайсці ў Мінску па наступных адрасах:

  • Лагойскі тракт, 37 (побач з гандлёвым цэнтрам «Норд Сіці»);
  • пр-т Незалежнасці, 99 (побач з Беларускім аграрным тэхнічным універсітэтам);
  • вул. Акадэміка Курчатава, 8 (побач з Беларускім дзяржаўным універсітэтам);
  • вул. Кальварыйская, 21 (побач з культурна-дзелавым кварталам К21);
  • вул. Куйбышава, 69 (побач з Камароўскім рынкам);
  • вул. Кастрычніцкая, 10 (побач з Беларускім дзяржаўным універсітэтам);
  • вул. Кастрычніцкая, 10/2 (побач з Беларускім дзяржаўным універсітэтам);
  • вул. Кастрычніцкая, 2 (побач з Беларускім дзяржаўным універсітэтам);
  • вул. Чурлёніса, 7 (побач з Беларускім дзяржаўным універсітэтам).

 

У рэгіёнах велапаркоўкі А1 з'явіліся ў Магілёве каля SOS-Дзіцячай вёскі, а таксама побач з офісам кампаніі ў Гомелі (праспект Перамогі, 21) і ў Калінкавічах (вул. Савецкая, 124). У найбліжэйшыя гады такія парковачныя месцы будуць абсталяваныя і ў іншых гарадах Беларусі.

Эрганамічная канструкцыя і дызайн парковак распрацаваныя з удзелам прадстаўнікоў веларуху, якія прапанавалі прарызініць грані кожнага слупка, каб з любога боку да яго можна было прымацаваць ровар і не падрапаць яго. Акрамя таго, усе элементы паркоўкі можна кампанаваць рознымі спосабамі, таму іх лёгка ўпісаць у прастору.

 

У глабальнай перспектыве ўсталёўка такіх аб'ектаў дапаможа не толькі палепшыць веласіпедную інфраструктуру беларускіх гарадоў, але і паменшыць негатыўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе за кошт больш актыўнага выкарыстання экалагічнага транспарту.