Аб унясенні змен у некаторыя публічныя дакументы
Прыватным клiентам / Бiзнесу
Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 інфармуе аб унясенні змен у некаторыя публічныя дакументы і правілы правядзення акцый.
З 03.01.2025 года ўносяцца змены ў правілы рэкламных акцый для тарыфных планаў фіксаванай сувязі архіўнай лінейкі «Комбі» і тарыфнага плана «#УсёўДом Анлім», якія рэгламентуюць прадстаўленне адмысловых умоў на мабільную сувязь. Абаненцкая плата пазначаных тарыфных планаў без уліку зніжкі застаецца без змен.
Акрамя таго, з 09.01.2025 года ўносяцца змены ў «Парадак надання дадатковых паслуг» у сувязі з запускам новай паслугі «Платны выезд спецыяліста». Яны накіраваныя на ўдакладненне ўзаемадзеяння з кліентамі датычна выезду спецыяліста. З новай рэдакцыяй дакумента можна азнаёміцца па спасылцы.