Музычны 3G-слайдэр Huawei U5900s ад velcom – ужо ў продажы! | Навiны | Пра кампанію

Музычны 3G-слайдэр Huawei U5900s ад velcom – ужо ў продажы!

У фірменных цэнтрах продажу і абслугоўвання кампаніі навінка – 3G-слайдэрHuawei U5900s! У адным тэлефонным апараце аб’яднаны функцыі трох папулярных гаджэтаў: стыльны тэлефон, музычны плэер з бездакорнай якасцю гуку і мадэм, пры дапамозе якога вы заўжды зможаце загружаць любімыя хіты на 3G-хуткасцях і папаўняць сваю фанатэку свежым музычным кантэнтам.

Чаму гэты тэлефон аптымальна адпавядае чаканням сапраўдных меламанаў? Па-першае, спецыяльны «аўдыярухавічок» дазваляе слухаць музыку і радыё ў найлепшай якасці. Па-другое, з аўдыяраздымам 3,5 мм вы можаце выбіраць выгодныя навушнікі. Па-трэцяе, з падтрымкай карт памяці microSD да 16 Гб усю фанатэку можна насіць з сабой!  Па-чацвёртае, загадзя ўстаноўлены браўзер Opera Mini,  а таксама праграмы для сацыяльных сетак – Twitter і Facebook, зробяць гэты тэлефон вашым надзейным памочнікам для размоў у Сетцы.

Акрамя гэтага, корпус слайдэра Huawei U5900s выкананы з металу, што надзейна засцерагае яго ад драпін.Фізічныя асобы могуць набыць Huawei U5900s уцэнтрах продажу і абслугоўвання velcom  у растэрміноўку! Першапачатковы ўзнос – усяго 79 000 рублёў. Для афармлення пакупкі неабходна прыйсці з дакументам, які сведчыць асобу, у фірменны цэнтр velcom.

Падрабязнасці – па тэлефонах даведачна-інфармацыйнай службы 411 і 410 (кругласутачна).