ЗП «Вэлком» паведамляе аб павелічэнні тарыфаў на 10% | Навiны | Пра кампанію

ЗП «Вэлком» паведамляе аб павелічэнні тарыфаў на 10%

ЗП «Вэлком» (гандлёвыя маркі velcom і PRIVET) аб’яўляе аб павелічэнні кошту паслуг сувязі на 10% з 24 чэрвеня 2011 года. Тарыфы на асоўныя паслугі будуць акруглены да аднаго рубля згодна правілам арыфметычнага акруглення, тарыфы на разавыя паслугі – да 10 рублёў.
  • застаецца без змянення абаненцкая плата пакетаў паслуг мабільнага інтэрнэта
  • захоўваецца на ранейшым узроўні абаненцкая плата і кошт мегабайта трафіку ў рамках тарыфных планаў лінейкі WEB, а таксама кошту пакетаў трафіку ў рамках тарыфнага плана «Сувязь без абавязацельстваў»
  • не змянеецца абаненцкая плата тарыфнага плана BUSINESS.PRO.ПЛАЦІНАВЫ
  • кошт SMS складзе 150 рублёў (без уліку ПДВ, з фізічных асоб не спаганяецца)
  • захоўваюцца без змяненняў умовы абслугоўвання абанентаў, якія падключыліся па акцыях «Тэлефон у сваёй сетцы» (тарыфны план «Свая сетка»), «Скідка у сваёй сетцы» (тарыфны план «Свая сетка»), «Рэкламная акцыя для тарыфнага плана «Лета кліча»
  • не змяняюцца ўмовыпрадастаўлення скідак на тарыфным плане «Усе размаўляюць», а таксама спецыяльныя ўмовы і бонусы, якія былі анансіраваны раней у рэкламных акцыях з абазначаным тэрмінам дзеяння
  • абаненцкая плата тарыфных планаў «Лёгкі» і «На сувязі» складзе 3 900 рублёў (без уліку ПДВ, з фізічных асоб не спаганяецца)
  • памеры штомесячных плацяжоў па растэрміноўцы за абсталяванне ў рамках раней заключаных дагавораў застаюцца нязменнымі

З новымі цэнамі на паслугі сувязі можна будзе азнаёміцца з 24 чэрвеня 2011 на сайцеwww.velcom.by, па тэлефонах даведачна-інфармацыйнай службы 411 (кругласутачна, з мабільнага тэлефона ў сетцы velcom без спагнання аплаты) або 150 (вызаў платны).

ЗП «Вэлком»