ЗП «Вэлком» абвяшчае аб старце продажу найноўшых смартфонаў HTC – Desire S і Wildfire S | Навiны | Пра кампанію

ЗП «Вэлком» абвяшчае аб старце продажу найноўшых смартфонаў HTC – Desire S і Wildfire S

ЗП «Вэлком» (гандлёвыя маркі velcom і PRIVET) абвяшчае аб старце продажу флагманскіх смартфонаўHTC Wildfire SіHTC Desire S. Дзякуючы прамому супрацоўніцтву з генеральным дыстрыбутарам HTC у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, кампанія velcom першай пачынае афіцыйны продаж гэтых тэлефонных апаратаў у Рэспубліцы Беларусь.


Сусветныя бестселеры мінулага года, легендарныя HTC Desire і HTC Wildfire сталі яшчэ лепшымі. Абедзве навінкі працуюць на базе апошняй версіі платформы Android 2.3 і аснашчаны фірменным інтэрфейсам HTC Sense, дысплеем з высокім разрозненнем, убудаваным наборам праграм для размоў у сацыяльных сетках і мультымедыйнымі функцыямі.


HTC Desire S – увасабленне эвалюцыі інавацый ад кампаніі HTC. Суперхуткі і надзейны ў карыстанні смартфон выкананы ў абноўленым дызайне: стаў кампактнейшым, танчэйшым і лягчэйшым. Вынік развіцця тэхналогій вывеў папулярны Android на новы ўзровень надзейнасці – корпус смартфона стаў цэльнаметалічным, а час аўтаномнай работы павялічыўся. Цана са скідкай складае 3 799 000 рублёў.


Другі суперапгрэйд года – HTC Wildfire S. Функцыянальны смартфон створаны для размоў і хуткага web-сёрфінгу. З ім працаваць у сетцы так жа выгодна, як і дома! Падтрымка Flash у інтэрнэт-браўзеры дазваляе праглядаць старонкі на экране сматрфона ў тым жа выглядзе, што і на звычайным камп'ютары. З іншымі магчымасцямі інтэрфейса HTC Sense вы будзеце атрымліваць усе запісы і абнаўленні ад сяброў, а таксама гісторыю размоў з адным чалавекам, сабраную ў адным месцы! Цана са скідкай – 2 399 000 рублёў.

Дзеючыя абаненты velcom (акрамя PRIVET) могуць набыць тэлефонныя апараты ў рамках акцыі «Смартрастэрміноўка»і атрымаць смартбонус – 3 Гб трафіку на 12 месяцаў.


• HTC Desire S – першапачатковы ўзнос складзе 999 000 рублёў, плацеж штомесяц на працягу года 299 000 рублёў
• HTC Wildfire S – першапачатковы ўзнос 599 000 рублёў, плацеж штомесяц 195 000 рублёў


– Тэлекамунікацыйныя тэхналогіі не стаяць на месцы, пастаянна развіваюцца, даючы ўсё больш шырокія магчмасці для размоў і камфортнага інтэрнэт-сёрфінгу. Мы рады, што нашы кліенты змогуць карыстацца новымі інавацыйнымі распрацоўкамі HTC. Desire і Wildfire – бестселеры мінулага года, таму можна з пэўнасцю дапусціць, што іх палепшаныя версіі таксама стануць лідарамі продажу, – заўважыў начальнік аддзела па рабоце з тэрміналамі і SIM-картамі Юрый Грышын.