Fashion’s night out 2: fashion-вечар ужо заўтра! | Навiны | Пра кампанію

Fashion’s night out 2: fashion-вечар ужо заўтра!

10 сакавіка ў мінскім клубе «Broadway» пры падтрымцы кампаніі velcom адбудзецца «Fashion’s night out 2», самая яркая і модная падзея гэтай вясны. У двух намінацыях – «Найлепшы дызайн сукенкі» і «Найлепшы дызайн сумкі» – свае работы прадэманструюць маладыя мадэльеры і дызайнеры, якія прайшлі самы строгі адбор прафесійнага журы.

У намінацыі «Найлепшы дызайн сукенкі» за галоўны прыз пазмагаюцца:

  • Юлія Ляўковіч
  • Кацярына Сафонава
  • Ёла Мілая
  • Ірына Раковіч
  • Cвятлана Суворава
  • Вольга Новік
  • Яважына Міклашэвіч
  • Вераніка Казак
  • Валерыя Аксёнава
  • Наташа Аверчанка
  • Алёна Лукіна

У намінацыі «Найлепшы дызайн сумкі» ўдзельнічаюць работы наступных дызайнераў:

  • Максім Міронаў
  • Яважына Міклашэвіч
  • Наталля Сысонава
  • Оля Радоўская
  • Марына Скаблякова
  • Марына Скрабоўская

У фінале конкурсу адбудзецца паказ калекцыі пераможцы "Fashion's night out 2010" Аляксандра Красніцкага, а таксама калекцыі ад вядомага моднага брэнда LAZARPANASKIN пры падтрымцы дызайнера Бойцік Ірыны.

Кампанія velcom таксама падрыхтавала прыз для аднаго з удзельнікаў фіналу – стыльны смартфон белага колеруSony Ericsson XPERIA 10!

Для гасцейvelcomпадрыхтаваў шэраг цікавых актывацый. Напрыклад, вы можаце адчуць сябе дызайнерам сваёй калекцыі і стварыць свой яркі і ўнікальны топ пры дапамозе яркай фурнітуры, нажніц і акрылавых фарбаў. Або прыняць удзел у моднай фотасесіі. У VIP зоне фестывалю спецыяльны кансультант пазнаёміць вас са спецыяльнымі мадэлямі з серыі «Белая Калекцыя ад velcom».

Вас чакае незабыўны модны вечар і ноч з самай гарачай шоу-праграмай ад fashion Dj’s, вядучых і проста модных людзей сталіцы. Сардэчна запрашаем!