Fashion’s night out 2: fashion-вечар ужо заўтра!
10 сакавіка ў мінскім клубе «Broadway» пры падтрымцы кампаніі velcom адбудзецца «Fashion’s night out 2», самая яркая і модная падзея гэтай вясны. У двух намінацыях – «Найлепшы дызайн сукенкі» і «Найлепшы дызайн сумкі» – свае работы прадэманструюць маладыя мадэльеры і дызайнеры, якія прайшлі самы строгі адбор прафесійнага журы.
У намінацыі «Найлепшы дызайн сукенкі» за галоўны прыз пазмагаюцца:
- Юлія Ляўковіч
- Кацярына Сафонава
- Ёла Мілая
- Ірына Раковіч
- Cвятлана Суворава
- Вольга Новік
- Яважына Міклашэвіч
- Вераніка Казак
- Валерыя Аксёнава
- Наташа Аверчанка
- Алёна Лукіна
У намінацыі «Найлепшы дызайн сумкі» ўдзельнічаюць работы наступных дызайнераў:
- Максім Міронаў
- Яважына Міклашэвіч
- Наталля Сысонава
- Оля Радоўская
- Марына Скаблякова
- Марына Скрабоўская
У фінале конкурсу адбудзецца паказ калекцыі пераможцы "Fashion's night out 2010" Аляксандра Красніцкага, а таксама калекцыі ад вядомага моднага брэнда LAZARPANASKIN пры падтрымцы дызайнера Бойцік Ірыны.
Кампанія velcom таксама падрыхтавала прыз для аднаго з удзельнікаў фіналу – стыльны смартфон белага колеруSony Ericsson XPERIA 10!
Для гасцейvelcomпадрыхтаваў шэраг цікавых актывацый. Напрыклад, вы можаце адчуць сябе дызайнерам сваёй калекцыі і стварыць свой яркі і ўнікальны топ пры дапамозе яркай фурнітуры, нажніц і акрылавых фарбаў. Або прыняць удзел у моднай фотасесіі. У VIP зоне фестывалю спецыяльны кансультант пазнаёміць вас са спецыяльнымі мадэлямі з серыі «Белая Калекцыя ад velcom».
Вас чакае незабыўны модны вечар і ноч з самай гарачай шоу-праграмай ад fashion Dj’s, вядучых і проста модных людзей сталіцы. Сардэчна запрашаем!