HSUPA-мадэм усяго за 10 рублёў – гэта магчыма!
Новы год ужо на парозе! Прыходзьце па падарункі ў фірменныя цэнтры продажу і абслугоўвання velcom! З 6 снежня да 15 студзеня пры падключэнні на тарыфны план для перадачы даныхWEB 750на 12 месяцаў вы можаце купіць прасунуты мадэмHuawei E173усяго за 10 рублёў!
Мадэм можа працаваць у 3G-сетцы і лёгкі ў эксплуатацыі – проста падключыце яго да ноўтбука або камп’ютара і атрымлівайце асалоду ад выдатнай хуткасці выхаду ў інтэрнэт: HSUPA-мадэм мае максімальную хуткасць загрузкі 7,2 Мбіт/с, хуткасць перадачы – 5,76 Мбіт/с. Раней на такіх умовах можна было набыць толькі HSDPA-мадэм з максімальнай хуткасцю перадачы 3,6 Мбіт/с!
Спампоўваць музыкальныя файлы або відэаролікі, загружаць фатаграфіі, глядзець патокавае відэа онлайн, кантактаваць у сацыяльных сетках, адказваць на электронную пошту ў дарозе, на працы, вучобе і, вядома ж, дома лёгка, дзякуючы шырокаму пакрыццю сеткі 3G|3G+ velcom, якая даступна сёння ў 49 гарадах Рэспублікі Беларусь!
А 750 Мб трафіка ў тарыфным плане WEB 750 зусім дастаткова для таго, каб весці актыўны лад жыцця ў Сетцы, бо падлічана, што 750 Мб – гэта:
- 150 відэаролікаў
- больш за 300 старонак у сацыяльных сетках і блогах
- больш за 5 гадзін відэазванкоў
- 50 песень
- 3100 пісьмаў!
Не абмініце свой шанс атрымаць HSUPA-мадэм практычна бясплатна. На гэты момант гэта ўнікальная прапанова сярод мабільных аператараў Рэспублікі Беларусь – бярыце ўдзел у акцыі і адкрыйце для сябе магчымасці мабільнага інтэрнэта ад velcom!
Больш падрабязна з умовамі акцыі можна пазнаёміцца ўфірменных цэнтрах продажу і абслугоўвання velcomі па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 411.