У рамках акцыі «Рабіць дабро – так проста» ўжо сабраны мільярд рублёў!
Да заканчэння маштабнай дабрачыннай акцыі velcom «Рабіць дабро – так проста» засталося ледзь больш за тыдзень, але папярэднія вынікі ўжо пераўзышлі ўсе спадзяванні! Напярэдадні навагодніх святаў, 30 снежня 2010 года, кампанія velcom аб'яўляе, што агульная сума, якая падлягае пералічэнню Дзяржаўнай установе РНПЦ «Маці і дзіця», складае 1 009 210 000 беларускіх рублёў!
Сабраныя ў ходзе акцыі сродкі будуць патрачаны на набыццё для цэнтра «Маці і дзіця» дарагой сістэмы маніторынгу стану неданошаных дзетак (вагой 500 грамаў), якая дазваляе адсочваць усе важныя функцыі першых дзён жыцця чалавека і дыягнаставаць захворванні на ранняй стадыі, а таксама абсталявання для рэанімацыі нованароджаных.
«На момант старту дабрачыннай акцыі мы разлічвалі, што агульная сума будзе ў межах 800 мільёнаў рублёў. Прамежкавы вынік ужо намнога пераўзышоў нашы чаканні! Мы ўдзячны ўсім тым, хто падтрымаў нас у гэтай высакароднай ініцыятыве», — адзначыў Генеральны дырэктар ЗП «Вэлком» Міхаіл Антонавіч Батранец.
Нагадваем, што акцыя «Рабіць дабро – так проста» стартавала 8 снежня і працягнецца па 7 студзеня 2011 года ўключна. Па яе ўмовах кожнае падключэнне на тарыфныя планы velcom і пакупка абсталявання ініцыіруе з боку аператара пералічэнне з прыбытку кампаніі сумы ў памеры 10 000 рублёў. Каб прыняць удзел у дабрачыннай акцыі і ўнесці свой уклад у вялікую добрую справу, неабходна стаць абанентам velcom або набыць падарунак для сябе або блізкіх. Рабіць дабро так проста, калі рабіць яго разам!