USB-мадэм з хуткасцю загрузкі 7,2 Мбіт/с усяго за 10 рублёў – толькі ў velcom!
Перадавы і высокатэхналагічны мадэмHUAWEI E173, які стаў хітом продажу за кароткі час, цяпер можна купіць у фірменных цэнтрах velcom усяго за 10 беларускіх рублёў пры падключэнні да WEB 750! Інавацыйнае абсталяванне з флагманскім тарыфным планам для шырокапалоснай перадачы даных з самай нізкай абаненцкай платай мае ўсе якасці для таго, каб вы кожную хвіліну маглі атрымліваць асалоду ад высокай хуткасці загрузкі любімых сайтаў і лёгкага сёрфінга ў Сетцы! Прапанова, роўнай якой няма на беларускім тэлекамунікацыйным рынку, дзейнічае для новых і цяперашніх абанентаў velcom.
Стыльны мадэм HUAWEI E173 ад velcom дасць вам свабоду ў інтэрнеце, бо:
- падтрымлівае выдатную хуткасць перадачы даных: максімальная хуткасць загрузкі 7,2 Мбіт/с, хуткасць перадачы – 5,76 Мбіт/с
- падключаецца да інтэрнэту без дадатковых настроек і просты ў карыстанні
- надзейны памочнік, які забяспечвае стабільную якасць сувязі
Такім чынам проста падключыце USB-мадэм да нетбука або персанальнага камп’ютара – і змяніце сваё ўяўленне аб хуткасці загрузкі мегабайтаў! Абменьвайцеся пасланнямі па электроннай пошце, каментуйце апошнія абнаўленні статусаў таварышаў, далучайцеся да аматараў он-лайн гульняў, адкрывайце любыя рэсурсы сеткі за лічаныя секунды. І хай кожная вандроўка ў віртуальны свет будзе напоўнена мноствам станоўчых эмоцый!
Падрабязней з умовамі прапановы можна азнаёміцца ўфірменных цэнтрах кампаніі velcomі па тэлефонах даведачна-інфармацыйнай службы 411.