Месяц прэм'ер: у сакавіку праект CINEVOKA выпусціць некалькі культавых фільмаў у беларускім дубляжы | Навiны | Пра кампанію

Месяц прэм'ер: у сакавіку праект CINEVOKA выпусціць некалькі культавых фільмаў у беларускім дубляжы

VOKA

У сакавіку CINEVOKA, праект па агучванні сусветнага кіно на беларускую мову, прэзентуе адразу некалькі навінак. Яны будуць выходзіць кожную пятніцу на відэасэрвісе VOKA.

 

Дзякуючы CINEVOKA на платформе ўжо сабрана больш за 50 фільмаў і серыялаў у беларускім дубляжы, і гэта эксклюзіўная калекцыя пастаянна абнаўляецца. Толькі за апошнія пару тыдняў відэасэрвіс выпусціў трылогію «Хобіт» (кантэнт для перакладу на беларускую мову прадастаўлены партнёрам more.tv) і аскараносную драму «Чалавек дажджу», а таксама свой першы серыял «Марыля. У пошуках дзіўнікаў», каб дапоўніць раздзел яшчэ і арыгінальным кантэнтам.

 

На працягу сакавіка на платформе запланавана адразу пяць прэм'ер. Гледачы відэасэрвісу змогуць паглядзець у беларускім дубляжы папулярны баявік 1980-х «Рабакоп» пра кібарга, спартыўную драму «Рокі» з Сільвестрам Сталонэ, крымінальны экшэн «Ронін» з Робертам дэ Ніра, легендарны трылер «Маўчанне ягнят» з Энтані Хопкінсам і прыгодніцкую фантастыку «Зорная брама» пра падарожжы ў іншыя сусветы.

 

Каб не прапусціць ні адну з гэтых прэм'ер, сачыце за абнаўленнямі ў спецыяльным раздзеле «CINEVOKA – Кіно па-беларуску». Там жа можна знайсці і іншыя фільмы – усё ад галівудскіх блокбастараў да класікі анімэ. Кантэнт для гэтага раздзелу ствараецца спецыяльна для відэасэрвісу VOKA і даступны толькі на платформе.