Мультфільм «Суперсямейка 2» выйшаў у беларускім дубляжы на VOKA | Навiны | Пра кампанію

Мультфільм «Суперсямейка 2» выйшаў у беларускім дубляжы на VOKA

Архіў закупак

Відэасэрвіс VOKA выпусціў у афіцыйным беларускім дубляжы мультфільм «Суперсямейка 2». Гэта працяг папулярнага хіта ад Disney і Pixar пра герояў са звышздольнасцямі.

 

Гэтай восенню VOKA ужо прадставіў на беларускай мове першую частку гісторыі «Суперсямейка», дзе гледачы ўпершыню знаёмяцца з Бобам, Хелен і іх трыма дзецьмі, якія хочуць жыць як усе, але ўсё адно вымушаныя ратаваць свет.

 

Другая частка мультфільма расказвае пра тое, як супергероі спрабуюць аднавіць давер публікі да людзей са звышздольнасцямі і наладзіць адносіны паміж сабой. Пасля падзей у першым мультфільме сям'я Боба і Хелен карыстаецца падвышанай увагай з боку журналістаў.

 

Пакуль Місіс Выключную паказваюць па тэлевізары, Містэру Выключнаму ўсё часцей даводзіцца сядзець дома і даглядаць дзяцей, таму ў кожнага з іх знаходзяцца прычыны для незадаволенасці. Але ўсе сямейныя праблемы адыходзяць на другі план, калі супергероі сутыкаюцца з новым ворагам.

 

Паглядзець «Суперсямейку 2» можна ўсяго за 2,90 рублёў у раздзеле «CINEVOKA – Кіно па-беларуску», дзе таксама прадстаўлена больш за 50 іншых фільмаў на беларускай мове – ад галівудскіх блокбастараў да анімэ. Пасля аплаты ў карыстальнікаў ёсць 30 дзён, каб пачаць прагляд. Пасля пачатку прагляду кантэнт застаецца даступны на працягу 48 гадзін.