Спецыялісты кампаніі А1 фіксуюць новую схему махлярства ў дачыненні да абанентаў | Навiны | Пра кампанію

Спецыялісты кампаніі А1 фіксуюць новую схему махлярства ў дачыненні да абанентаў

Прыватным клiентам

Эксперты Цэнтра кібербяспекі кампаніі А1 зафіксавалі новую схему ашуканства абанентаў, якая пачала выкарыстоўвацца кібермахлярамі. Зламыснікі тэлефануюць праз месенджары, прадстаўляючыся супрацоўнікамі А1 і афармляючы выяву профілю з выкарыстаннем нумара тэлефона і лагатыпа кампаніі.

 

Знаходзячы розныя прычыны, зламыснікі могуць паспрабаваць атрымаць асабістую інфармацыю, папрасіць назваць розныя коды пацвярджэння ці прапанаваць спампаваць пабочны дадатак. Любое з гэтых дзеянняў можа прывесці да непажаданых наступстваў.

 

Падумайце 5 секунд і не пападайцеся на хітрасці махляроў! Калі вы праз які-небудзь месенджар (у прыватнасці, праз Viber, WhatsApp, Telegram) з незнаёмага нумара атрымалі званок нібыта ад імя службы падтрымкі А1, то рэкамендуем праігнараваць выклік і не перазвоньваць на нумар.

 

Будзьце пільныя самі, а таксама акцэнтуйце ўвагу вашых родных, блізкіх, знаёмых на тым, што супрацоўнікі кампаніі ніколі не тэлефануюць праз месенджары, нават калі профіль аформлены з выкарыстаннем лагатыпа кампаніі.

 

5 секунд для вашай бяспекі:

  • Асноўны спосаб пазбегнуць спробы махлярства ў свой адрас – ведаць, што супрацоўнікі кампаніі ніколі не тэлефануюць праз месенджары;
  • Калі падчас размовы ў вас з'явіліся якія-небудзь сумневы, паспрабуйце карэктна завяршыць званок і ператэлефануйце па афіцыйным нумары кампаніі;
  • Нават калі размова падаецца вам рэалістычнай, не ўсталёўвайце ніякія дадаткі з ненадзейных крыніц або дадаткі, дасланыя вам у выглядзе файла або спасылкі;
  • Калі вас будуць прасіць ператэлефанаваць на прадыктаваны нумар, праігнаруйце гэтую прапанову, а калі тэлефануюць вам – ні ў якім разе не паведамляйце коды пацвярджэння або паролі;
  • Калі ў вас ёсць падазрэнні аб здзейсненым махлярстве або зламысніку ўжо ўдалося скарыстаць вашы даныя, вы можаце адключыць ваш смартфон ад сеткі Інтэрнэт і неадкладна звярнуцца ў праваахоўныя органы.

 

Як вызначыць, што з вамі размаўляе махляр:

  • Форма ўзаемаадносін А1 з кліентамі не прадугледжвае «падаўжэнне тэрміна дзеяння SIM-карты ці дагавора»;
  • Званок здзяйсняецца праз месенджар. Супрацоўнікі А1 ніколі не тэлефануюць абанентам у месенджарах.
  • Суразмоўца пераконвае вас у неабходнасці ўсталяваць або пераўсталяваць любы мабільны дадатак з дасланага ў месенджар файла або спасылкі;

 

На што могуць быць здатныя махляры:

  • Аформіць профіль у месенджары, выкарыстоўваючы лагатып любой кампаніі або прадпрыемства;
  • Ведаць вашы персанальныя даныя (прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, месца жыхарства, інш.) па ўжо даступных у інтэрнэце базах даных;
  • Выкарыстоўваць падчас відэазванка дэкарацыі офісных памяшканняў, фальшывыя дакументы і пасведчанні, імітаваць гукі і чужыя галасы.

 

У мэтах большай дасведчанасці рэкамендуем азнаёміцца з асобным раздзелам на сайце кампаніі А1, які прысвечаны барацьбе з махлярамі.

 

Калі вы сталі ахвярай махляроў, неадкладна паведаміце пра гэта ў праваахоўныя органы па нумары 102.