Супергероі гавораць па-беларуску: «Суперсямейка» выйшла на VOKA ў новым дубляжы | Навiны | Пра кампанію

Супергероі гавораць па-беларуску: «Суперсямейка» выйшла на VOKA ў новым дубляжы

Папулярны мультфільм «Суперсямейка» выйшаў у новым перакладзе на відэасэрвісе VOKA. Спецыяльна для платформы быў падрыхтаваны афіцыйны дубляж, у якім персанажы Pixar і Disney гавораць на беларускай мове.

 

«Суперсямейка» – гэта гісторыя супергероя Боба Пара (ён жа Містэр Выключны), які заўсёды імкнуўся кагосьці ратаваць, і гэта з поспехам яму ўдавалася, пакуль пасля аднаго выпадку незадаволеныя выратаваныя не завалілі яго судовымі позвамі. Расчараваны няўдзячнасцю, Боб сышоў на пакой, ажаніўся з Хэлен (яна ж супергераіня Эластыка) і ўладкаваўся ў звычайную страхавую кампанію. Прайшло 15 гадоў, у Боба і Хелен з'явілася трое дзяцей з незвычайнымі здольнасцямі, але яны па-ранейшаму спрабуюць жыць як усе. Толькі Містэр Выключны ўсё адно вельмі сумуе па прыгодах і ў рэшце рэшт знаходзіць іх: цяпер сям'я павінна ратаваць яго ад былога фаната.

 

«Суперсямейка» выйшла ў 2004 годзе і стала першым праектам Pixar, у якім усе персанажы з'яўляюцца людзьмі. Яны былі настолькі папулярныя, што сталі прататыпамі для некалькіх кампутарных гульняў. Таксама мульфільм быў адзначаны многімі прэстыжнымі ўзнагародамі, у тым ліку атрымаў дзве прэміі «Оскар» – за найлепшы мантаж гуку і за найлепшы анімацыйны фільм. У 2018 годзе выйшаў працяг гісторыі – «Суперсямейка 2».

 

Афіцыйны беларускі дубляж мультфільма для відэасэрвісу VOKA па замове платформы зроблены кампаніяй «Кінаконг».

 

Паглядзець «Суперсямейку» могуць усе карыстальнікі VOKA па падпісцы «Усё ўключана» ў раздзеле «CINEVOKA – Кіно па-беларуску», дзе таксама прадстаўлена больш за 50 іншых пераагучаных фільмаў – ад галівудскіх блокбастараў да анімэ. Акрамя анімацыйнага і мастацкага кіно, у раздзеле «CINEVOKA – Серыялы па-беларуску» ў беларускім дубляжы гледачам платформы даступныя яшчэ і серыялы.