Кампанія velcom віншуе з Днём маці | Навiны | Пра кампанію

Кампанія velcom віншуе з Днём маці

Учора, 12 кастрычніка, пры падтрымцы кампаніі velcom адбыўся святочны вечар ушанавання жанчын, якія ўваходзяць у Асацыяцыю шматдзетных бацькоў Фрунзенскага раёна, прымеркаваны да Дня маці.  Мерапрыемства  прайшло пры ўдзеле адміністрацыі Фрунзенскага раёна горада Мінска і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У адрас запрошаных мам гучалі словы віншаванняў, цёплых і шчырых пажаданняў, жанчынам уручаліся памятныя сувеніры і падарункі, сярод якіх і мабільныя тэлефоны, якія кампанія velcom падарыла шматдзетным маці, у якіх у бягучым годзе было прыбаўленне.

«Быць мамай — адна з самых складаных прафесій. А выхоўваць адразу некалькі дзяцей, нягледзячы ні на якія цяжкасці і стэрэатыпы, прыслухоўваючыся да патрэб кожнага дзіцяці – сапраўднае мастацтва, якое патрабуе неймаверных сіл, невычарпальнай энергіі і вялізнага цярпення. У гэты важны для кожнай жанчыны дзень прыміце самыя шчырыя пажаданні шчасця, гармоніі і дабрабыту. Няхай вас заўсёды акружаюць родныя і блізкія людзі, а твары асвечваюць усмешкі! Са святам!» – павіншаваў шматдзетных мам Генеральны дырэктор ЗП «Вэлком» Міхаіл Антонавіч Батранец.