«Белая калекцыя» на Fashion’s night out-2
Кампанія velcom прадстаўляе праект Fashion’s night out-2 і запрашае дызайнераў, якія пачынаюць сваю кар’еру, праявіць свой талент.
Fashion’s night out – гэта штогадовы конкурс маладых мадэльераў і сапраўднае шоу для аматараў моды. У гэтым годзе канкурсанты могуць паспрабаваць сябе ў якасці дызайнера адзення і/або аксесуараў і прадставіць на суд журы:
- незвычайную стыльную БЕЛУЮ сукенку
- незвычайны аксесуар вясна-лета 2011 (сумка)
Для ўдзелу ў конкурсе адпраўце да 18 лютага 2011 года эскіз сваёй будучай работы на электронны адрас. Журы ў складзе мадэльера Івана Айплатава і дызайнераў Аляксея Лазара і Паўла Панаскіна выбера 10 фіналістаў праекта. На ажыццяўленне ідэй будзе цэлых тры тыдні. Фінальны паказ адбудзецца 5 сакавіка 2011 года ў адным з самых элітных начных клубаў Мінска. Па выніках фіналу будуць вызначаны пераможцы праекта. А таксама адзін з фіналістаў атрымае спецыяльны прыз ад velcom – белы смартфонSony Ericsson Xperia 10.
Калі вы адчуваеце ў сабе дар прадбачання, які мае сапраўдны мадэльер, і белы колер вас натхняе – рызыкуйце, і Fashion’s night out-2 стане вашай зорнай гадзінай!