Аб прадаўжэнні рэкламнай акцыі «Лета кліча размаўляць!»
Падключайцеся на тарыфны план «Лета кліча» да 26 верасня і атрымлівайце па 100 бясплатных хвілін размоў кожны месяц з абанентамі ўсіх сетак Беларусі да канца года!
Прадаўжайце лета разам з velcom – стварыць сонечны настрой, размаўляць па-летняму лёгка і натуральна, не звяртаючы ўвагі на час і кошт званкоў у другія сеткі, так проста. Стаўшы ўдзельнікам рэкламнай акцыі «Лета кліча размаўляць!», вы атрымаеце:
- 100 хвілін размоў з абанентамі ўсіх сетак мабільнай і фіксаванай сувязі краіны штомесяц да канца года
- 500 хвілін размоў з 5 «любімымі» нумарамі штомесяц
Развітвацца з летам зусім не абавязкова – выбірайце бясконцыя размовы і абменьвайцеся яркімі эмоцыямі і свежымі ўражаннямі цёплых дзён!
Падрабязную інфармацыю пра рэкламную акцыю можна атрымаць наспецыяльнай старонцы сайта, па тэлефоне кругласутачнай даведачна-інфармацыйнай службы 411 і ўфірменных цэнтрах продажу і абслугоўваннякомпаніі.