У ходзе дабрачыннай акцыі «Рабіць дабро так проста» сабрана і падлягае пералічэнню цэнтру «Маці і дзіця» болей за 1,3 млрд. рублёў | Навiны | Пра кампанію

У ходзе дабрачыннай акцыі «Рабіць дабро так проста» сабрана і падлягае пералічэнню цэнтру «Маці і дзіця» болей за 1,3 млрд. рублёў

ЗП «Вэлком» (гандлёвыя маркі velcom і PRIVET) падвяло вынікі дабрачыннай акцыі «Рабіць дабро так проста», якая стартавала 8 снежня мінулага года. Фінальная сума, якая падлягае пералічэнню Рэспубліканскаму навукова-практычнаму цэнтру «Маці і дзіця», склала 1 359 410 000 беларускіх рублёў. Сёння адбудзецца ўручэнне сертыфіката кіраўніцтву цэнтра.

Мы радыя, што дзякуючы ўстойлівай пазіцыі кампаніі velcom на тэлекамунікацыйным рынк,у мы маем магчымасць унесці істотны ўклад у рамках сацыяльнай адказнасці, – адзначыў Гельмут Дуз, Галоўны выканаўчы дырэктар SB Telecom Ltd. па пытаннях ЗП «Вэлком». – Вынікі дадзенай дабрачыннай акцыі значна перавысілі нашы чаканні. Мы спадзяемся і будзем рады, калі прыклад з нас возьмуць іншыя кампаніі.

Нагадваем, што па правілах акцыі кожнае падключэнне на тарыфныя планы velcom і пакупка абсталявання ініцыіравалі з боку ЗП «Вэлком» пералічэнне з прыбытку кампаніі сумы ў памеры 10 000 рублёў. Агульная сума дапамогі, разлічаная зыходзячы з агульнай колькасці заключаных дагавораў аб аказанні паслуг электрасувязі, колькасці новых абанентаў, падключаных на ўжо існуючы дагавор, а таксама дагавораў куплі-продажу абсталявання, падлягае пералічэнню на адрас ДУ Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Маці і дзіця».
На атрыманыя сродкі цэнтр закупіць дарагое абсталяванне для рэанімацыі нованароджаных, а таксама інкубатары для маніторынгу за неданошанымі нованароджанымі вагой 500 г.