Фотавыстаўка «Бег па лязе брытвы» пры падтрымцы кампаніі velcom
З 18 да 31 сакавіка 2011 года пры падтрымцы velcom у галерэі сучаснага мастацтва «У» праходзіць фотавыстаўка Мікалая Батвінніка «Бег па лязе брытвы».
Выстаўка стала вынікам цікавага аўтарскага эксперымента, мэта якога – пошук мужчынскага пачатку ў звычайным працэсе галення. Аб’ектыў аўтара быццам бы пранікае па другі бок люстра, прапускаючы гледачоў у асабістую прастору галоўных герояў фотасесіі – вядомых і пазнавальных мінчан. Экспазіцыя складаецца з 35 фатаграфій, на якіх упершыню наведвальнікі пабачылі Уладзіміра Цэслера, мадэльера Івана Айплатава, культуролага Максіма Жбанкова, музыканта Сяргея Міхалка, мастакоў Уладзіміра Цэслера і Аляксея Лунева.
На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным прэзентацыі адкрыцця канцэптуальнай выстаўкі, былі практычна ўсе дзеючыя асобы фотасесіі. Аўтар работ даў інтэрв’ю журналістам і адказаў на пытанні прысутных.