Эксклюзіўна ад velcom: 12 Гб дадатковага інтэрнэт-трафіка пры пакупцы нэтбука Lenovo IdeaPad S10-3!
Кампанія velcom прадастаўляе 1 Гб інтэрнэт-трафіка ШТОМЕСЯЦ на працягу 12 месяцаў усім новым і дзеючым абанентам пры пакупцы нэтбука Lenovo S 10-3 basic ці Lenovo S 10-3 premium! Набыць нэтбук можна са скідкай ці ў растэрміноўку ў фірменных цэнтрах продажу і абслугоўвання velcom. Прапанова паводле акцыі дзейнічае пры падключэнні на тарыфныя планы WEB 750, WEB 1500 ці WEB 3000 і распаўсюджваецца таксама на абанентаў кампаніі, якія ў ліку першых сталі шчаслівымі ўладальнікамі гэтага эксклюзіўнага нэтбука.
Такім чынам, калі вы ўсё яшчэ ў пошуках інавацыйнага тэхналагічнага рашэння, якое дазволіць вам ісці ў нагу з часам, мець пастаянны доступ да інтэрнэта без прывязкі да офіса ці хатняга камп’ютара, то нэтбук Lenovo IdeaPad S10-3 з інтэграваным 3G-мадэмам – гэта як раз тое, што трэба:
- для бізнес-аўдыторыі нэтбук стане выдатным памочнікам у вырашэнні дзелавых пытанняў, бо яго заўсёды можна насіць з сабой, працаваць аддалена, праглядаць электронную пошту і мець доступ да карпаратыўных рэсурсаў кампаніі
- студэнты ацэняць усе перавагі і зручнасць нэтбука ў навучанні і дыстанцыйнай адукацыі, чытанні пазнавальных інтэрнэт-рэсурсаў, віртуальных дапаможнікаў, карыстанні электроннымі слоўнікамі, спампоўванні і абмене “цяжкімі” файламі, а таксама яго магчымасцямі для кантактавання ў сацыяльных сетках, на форумах і чатах, для сеткавых гульняў, прагляду відэаролікаў, спампоўванні музыкі, – адным словам, для вучобы, забаў і адпачынку
- для ўсіх, хто цэніць стыльныя якасныя тэхналагічныя ўстройствы, сочыць за сусветнымі навінкамі і імкнецца па максімуме выкарыстоўваць магчымасці сённяшняга дня, нэтбук стане па-сапраўднаму ўдачным набыццём, бо яго характарыстыкі і знешні выгляд адпавядаюць патрабаванням нават самага патрабавальнага пакупніка
Больш падрабязную інфармацыю пра акцыі і кошт нэтбукаў можна атрымаць на спецыяльнай старонцы сайта velcom, па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы velcom 411, у цэнтрах продажу і абслугоўвання кампаніі.