Аб перайменаванні некаторых тарыфных планаў фіксаванай і мабільнай сувязі
Прыватным клiентам / Бiзнесу
Правайдар тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 паведамляе, што з 15 лістапада 2024 года тарыфны план фіксаванай сувязі «МЕГА Макс 2.0» будзе перайменаваны ў «#УсёўДом Анлім», а тарыфныя планы мабільнай сувязі «МЕГА Макс (Mobile)» і «МЕГА Макс (роўтар)» у рамках прапановы «Інтэрнэт для дому» будуць перайменаваны ў «#УсёўДом Анлім (Mobile)» і «#УсёўДом Анлім (роўтар)» адпаведна. Абслугоўванне бягучых кліентаў на гэтых тарыфах працягнецца на ранейшых умовах, а самі тарыфы застануцца даступныя для падключэння і змены. У сувязі з перайменаваннем з 15.11.2024 года уносяцца змены ў некаторыя публічныя дакументы, якія закрануць толькі змены назваў тарыфных планаў. З іх новымі рэдакцыямі можна азнаёміцца па спасылках ніжэй:
- Парадак прапанавання дзеючых тарыфных планаў для фізічных асоб;
- Парадак аказання паслугі VOKA;
- Парадак падавання нетэрмінальнага абсталявання ў растэрміноўку кліентам у рамках дагавора аб аказанні паслуг у сетцы фіксаванай сувязі;;
- Парадак аказання дадатковых паслуг;
- Парадак аказання дадатковых паслуг па павелічэнні хуткасці доступу да Інтэрнэту;
- Парадак аказання паслугі «Арганізацыя кропкі падключэння STB-прылады»;
- Парадак аказання паслуг у рамках прапановы «Інтэрнэт для дому»;
- Парадак аказання паслуг у рамках актуальных тарыфных планаў мабільнай сувязі;
- Парадак аказання паслугі «Мабільны інтэрнэт»;
- Парадак налічэння пакетаў хвілін;
- Парадак аказання паслугі «Галасавая пошта»;
- Парадак змены тарыфнага плана/прапановы з абаненцкай платай;
- Парадак падавання тавару ў растэрміноўку кліентам з ліку фізічных асоб;
- Парадак падавання тавару ў растэрміноўку кліентам з ліку фізічных асоб у пунктах продажу і абслугоўвання афіцыйных дылераў А1;
- Парадак перадачы нетэрмінальнага абсталявання ў растэрміноўку і са скідкай.