ТБ-прыстаўкі і роўтары ў растэрміноўку на 36 месяцаў ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

ТБ-прыстаўкі і роўтары ў растэрміноўку на 36 месяцаў ужо ў А1

Прылады / Аб кампаніі / Прыватным клiентам / Бiзнесу

З 1 ліпеня А1 распачынае продаж роўтараў і ТБ-прыставак у растэрміноўку на 36 месяцаў. Скарыстацца прапановай могуць як дзейныя, так і новыя кліенты кампаніі, якія карыстаюцца паслугамі фіксаванай сувязі.

 

Так, кліент пры жаданні сам абірае, якое абсталяванне і ў якой колькасці замаўляць для падключэння паслуг фіксаванай сувязі з дастаўкай на дом. Цяпер кліент з лёгкасцю зможа атрымаць роўтары і ТБ-прыстаўкі ва ўласнасць, выбіраючы для сябе найбольш выгадныя і камфортныя ўмовы растэрміноўкі – да 36 месяцаў.

 

Прапанова даступная кліентам тарыфаў фіксаванай сувязі – дзейных і архіўных.

 

Прылады, якія можна набыць у растэрміноўку на 36 месяцаў:

 

Найменне

Штомесячныя плацяжы ў растэрміноўку, руб.

Выніковы кошт, руб.

Wi-Fi Роўтар Huawei WS5200 V5

2,590

Wi-Fi Роўтар Archer A64

3,05109,8

ТВ-прыстаўка Redbox Mini 616

4,68168,48

 

У сувязі з прадастаўленнем магчымасці набыцця роўтараў і ТБ-прыставак у растэрміноўку з 1 ліпеня 2023 года ўступае ў сілу «Парадак прадастаўлення нетэрмінальнага абсталявання ў растэрміноўку кліентам у межах дагавора аб аказанні паслуг па сетцы фіксаванай сувязі». Азнаёміцца з дакументам можна па спасылцы.

 

Таксама з 1 ліпеня 2023 года ўносяцца змены ў наступныя дакументы:

1. Парадак падключэння па тэхналогіі Ethernet;

2. Парадак падключэння па тэхналогіі xPON;

3. Парадак аказання паслугі VOKA;

4. Парадак прадастаўлення дзейных тарыфных планаў для фізічных асоб;

5. Парадак прадастаўлення архіўных тарыфных планаў для юрыдычных асоб;

6. Парадак аказання дадатковых паслуг;

7. Парадак афармлення заказу.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.