Падрабязная інфармацыя
- Выключыце мабільны тэлефон да перасячэння мяжы з іншай дзяржавай і ўключыце па прыбыцці на тэрыторыю іншай краіны
- Пошук сеткі адбываецца ў ручным або ў аўтаматычным рэжыме
- Звычайна па змоўчанні выкарыстоўваецца рэжым аўтаматычнага пошуку
- Калі мабільны тэлефон зарэгістраваўся ў сетцы (на дысплэі апарата з’явілася або назва мясцовага аператара, або код яго сеткі, або ўсё разам), вы можаце тэлефанаваць і адказваць на званкі
- Рэкамендуем не скідаць ўваходныя выклікі ў роўмінгу, бо можа адбыцца злучэнне, а значыць такі выклік прыйдзецца аплаціць. Для званка ў межах краіны знаходжання або ў любы горад свету, набірайце нумар у міжнародным фармаце: + – код краіны – код горада – нумар абанента ці + – код краіны – код мабільнай сеткі – нумар абанента
- Уваходныя званкі ў роўмінгу платныя.
- Усе ўваходныя і выходныя званкі ў роўмінгу тарыфікуюцца па 1 мінуце.
- Для здзяйснення званкоў у роўмінгу павінна быць падключаная паслуга «Міжнародныя званкі».
- На прыгранічных тэрыторыях Беларусі магчымая рэгістрацыя тэлефоннага апарата ў сетцы аператара – партнёра кампаніі па роўмінгу, калі ў настройках тэлефоннага апарата ўстаноўлены рэжым аўтаматычнага выбару сеткі. Гэта можа адбыцца ў тым выпадку, калі сігнал базавай станцыі замежнага аператара апынецца досыць моцным для таго, каб прымаць і здзяйсняць званкі. У выніку ўсе такія выклікі будуць разлічаныя па тарыфах паслугі «Міжнародны роўмінг».
- Кампанія не нясе адказнасці за якасць і зону пакрыцця аператараў – партнёраў па роўмінгу. Унітарнае прадпрыемства "А1" не можа гарантаваць і не нясе адказнасці за наяўнасць або правільнае вызначэнне нумара абанента, які выклікае, у сувязі з магчымым выкарыстаннем на міжнародных сетках сувязі аналагавых тыпаў сігналізацыі, інтэрнэт-тэлефаніі або тэхналогіі падмены нумароў, бо дадзеныя працэсы выходзяць за прававыя межы кантролю міжнароднага трафіка мабільнымі аператарамі сувязі.
- Пры падключэнні паслугі «Міжнародны роўмінг» аўтаматычна ўстанаўліваецца забарона на выкарыстанне ў роўмінгу ўсіх тыпаў абаненцкіх пераадрасацый, на выкарыстанне паслугі канферэнц-сувязь і ўтрыманне выкліку. Забарона не распаўсюджваецца на безумоўную пераадрасацыю. Для аднаўлення работы пераадрасацый у роўмінгу выкарыстоўвайце USSD-запыт (у межах Рэспублікі Беларусь) *117# выклік.
- Спісанне грашовых сродкаў за паслугі сувязі, аказаныя абаненту ў роўмінгу, здзяйсняецца кампаніяй па меры паступлення інфармацыі ад замежных аператараў. У сувязі з дадзенай акалічнасцю канчатковая сума да аплаты можа быць выстаўленая праз некаторы час пасля таго, як абанент фактычна скарыстаўся дадзенымі паслугамі (да 30 дзён). Пры гэтым можа назірацца рэзкае змяненне баланса асабовага рахунку кліента. Такі прынцып спісання грашовых сродкаў за роўмінгавыя злучэнні выкарыстоўваецца большасцю аператараў сувязі.
Для зніжэння налічэнняў за інтэрнэт-трафік у роўмінгу перад паездкай за межы Беларусі рэкамендуем пераканацца ў наступным:
- настройкі тэлефоннага апарата для работы з паслугамі MMS і Мабільны Інтэрнэт зробленыя карэктна;
- праграмы, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме (напрыклад, e-mail-кліент), адключаныя ці пераведзеныя ў рэжым работы «па запыце»;
- пры звароце да інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама прыёме/адпраўцы MMS у вашым тэлефоне выкарыстоўваюцца адпаведныя пазначаным паслугам пункты доступу.
Таксама ў настройках MMS можна адключыць «Аўтаматычны прыём» або «Прыём заўжды» і ўстанавіць «Ручны прыём» ці «Прыём па запыце». У такім выпадку перад загрузкай MMS тэлефонны апарат будзе ажыццяўляць запыт на атрыманне MMS і толькі пасля пацверджання загрузіць яго. Пры выбары ў настройках MMS опцыі «Не прымаць» уваходныя MMS тэлефонам загружацца не будуць.
Даведацца вартасць злучэнняў у роўмінгу можна на спецыяльнай старонцы сайта.
Паслуга даступная ў сетках замежных аператараў, з якімі ў A1 падпісаныя адпаведныя дамовы.
Даведацца спіс аператараў можна па спасылцы.
USSD у роўмінгу працуе ў сетках тых аператараў, якія падтрымліваюць дадзеную тэхналогію.
У роўмінгу абаненты A1 не могуць адпраўляць SMS і MMS на кароткія нумары, на даведачна-інфармацыйныя нумары, нумары SMS/MMS-паслуг.
У сувязі з магчымасцю выкарыстання на міжнародных сетках сувязі аналагавых тыпаў сігналізацыі, інтэрнэт-тэлефаніі або тэхналогіі падмены нумароў, Кампанія A1 не гарантуе абанентам магчымасць наяўнасці або правільнага вызначэння нумара абанента, які тэлефануе, і ў сувязі з гэтым не нясе ніякай адказнасці ў названых выпадках, паколькі такія працэсы выходзяць за прававыя рамкі кантролю міжнароднага трафіку мабільнымі аператарамі сувязі. Кампанія А1 не гарантуе адлюстраванне ў дэталізацыі інфармацыі аб сэрвісах, якія прадастаўляюцца ў сетках роўмінг-партнёраў без спагнання аплаты.
З падрабязнай памяткай абаненту можна азнаёміцца тут. Калі пасля азнаямлення з дадзенай памяткай у вас засталіся якія-небудзь пытанні, абавязкова ўдакладніце ўсе нюансы, што вас цікавяць, у спецыялістаў даведачна-інфармацыйнай службы па адзіным нумары 150 (без збірання платы з мабільных і гарадскіх нумароў), 7100 (з мабільнага А1 - 0,03 руб.), або ў офісе кампаніі.
Паслуга даступная ўсім абанентам тарыфных планаў A1.
Падключэнне/адключэнне паслугі магчымае адным са спосабаў:
- USSD-запыт *141*3*2# выклік;
- Дадатак «Мой А1»;
- Асабісты кабінет;
- На падставе заявы стандартнага ўзору, адпраўленай праз суполку А1 Беларусь у Viber або на адрас электроннай пошты legal@A1.by;
- На падставе заявы стандартнага ўзору ў фірменных цэнтрах продажу і абслугоўвання А1, у офісе афіцыйных павераных пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу, а таксама:
- пры звароце кіраўніка: дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы кіраўніка;
- пры звароце даверанай асобы: даверанасці на прадстаўленне інтарэсаў юрыдычнай асобы.