Firewall | Бяспека і абарона | Паслугі | Мабільная і фіксаваная сувязь | Бiзнес

Firewall

Firewall зніжае рызыку заражэння вашага камп’ютара вірусамі, блакіруючы порты і інтэрнэт-пратаколы, якія спрыяюць распаўсюджванню найбольш шкоднасных праграм, перашкаджае несанкцыянаванай адсылцы даных у сетку, а таксама выключае магчымасць падключэння да вашага абаненцкага ўстройства з іншага абаненцкага ўстройства без вашага ведама.

Firewall забяспечвае інфармацыйную бяспеку згодна з правіламі, якія абмяжоўваюць доступ па пратаколах сеткі Інтэрнэт:

Правілы

Крыніца (запыту)

Прызначэнне (запыту)

Службы (пратаколы)

Дзеянне

Апісанне

З выкарыстаннем Firewall

Без выкарыстання Firewall

Правіла 1

IP-адрасы A1

Усе IP-адрасы

TCP/135 - TCP/139
UDP/135 - UDP/139
TCP/445
UDP/445
UDP/1026 - UDP/1029

Блакіраваць

Прадухіляе ўсталяванне непатрэбных і часта шкоднасных злучэнняў (NetBIOS EPMAP, Microsoft RPC Locator Service, Microsoft -DS (SMB, Active Directory, сеткавы «чарвяк» Sasser, Agobot, сеткавы «чарвяк» Zobot, і г.д.).

x

+

Правіла 2

IP-адрасы A1

IP-адрасы A1

Усе пратаколы

Блакіраваць

Прадухіляе прамую сувязь паміж асобнымі кліенцкімі ўстройствамі ў сетцы A1.

x

+

Правило 3

IP-адрасы A1

Усе IP-адрасы

Усе пратаколы

Дазволіць

Дазваляе любому кліенту A1 ініцыяваць сувязь з Інтэрнэтам.

+

+

Правіла 4

Усе IP-адрасы

IP-адрасы A1

Усе пратаколы

Блакіраваць

Забараняе любыя злучэнні па запыце з Інтэрнэту.

x

+

Любыя спробы сеткавага злучэння, ініцыяваныя вашым камп’ютарам/тэлефонам або ў дачыненні да яго, будуць правераныя ў адпаведнасці з кожным правілам, пачынаючы з першага і заканчваючы чацвёртым. Калі запыт на падключэнне, які праходзіць праз Firewall, не адпавядае правілам бяспекі і з’яўляецца патэнцыйна небяспечным, ён будзе заблакіраваны.

 

Абаненцкая плата і ўзнос за падключэнне паслугі не бяруцца.

Паслуга надаецца ўсім карпаратыўным кліентам кампаніі.

Падключэнне/адключэнне паслугі магчымае адным са спосабаў:

  • USSD-запыт *135*5*2# выклік;
  • Асабісты кабінет;
  • на падставе заявы стандартнага ўзору, якую можна перадаць у афіцыйны офіс павераных пры прад’яўленні дакумента, што сведчыць асобу.