Акцыя выхаднога дня: спецыяльныя цэны ў А1 на прылады папулярных брэндаў | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Акцыя выхаднога дня: спецыяльныя цэны ў А1 на прылады папулярных брэндаў

Апісанне акцыі

З 26 па 29 жніўня А1 зніжае кошты на прылады папулярных брэндаў. Паспейце набыць упадабаную прыладу са зніжкамі да 710 рублёў. Акцыйныя прапановы ў крамах А1 можна пазнаць па блакітных цэнніках.

 

Сярод пазіцый, даступных па спецыяльных коштах, – заслужыў папулярнасць у пакупнікоў смартфон POCO M4 Pro 5G 64GB. Набыць яго можна ў растэрміноўку да 24 месяцаў са штомесячным плацяжом ад 33,29 рублi ў месяц. Чытаць, глядзець відэа, слухаць музыку, гуляць у гульні – POCO M4 Pro 5G дазваляе з камфортам займацца любімымі справамі. А акумулятар ёмістасцю 5000 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі 33 Вт забяспечвае працяглую працу дэвайса.

 

Яшчэ адзін яркі ўдзельнік акцыі – смартфон Xiaomi 12X. Прылада вылучаецца эрганамічным дызайнам, які робіць карыстанне ім зручным нават з улікам вялікай дыяганалі экрана: 6,28 цалі. Асноўная камера на 50 Мп і франтальная на 32 Мп забяспечваюць высокую якасць здымкаў, відэа і сэлфi. Працяглую працу прылады забяспечвае акумулятар на 4500 мАг з падтрымкай звышхуткай зарадкі магутнасцю 67 Вт. Набыць смартфон можна ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу са штомесячным плацяжом ад 124,94 рублi.

 

Акцыйны дэвайс Xiaomi 11T 128GB парадуе свайго ўладальніка не толькі коштам, але і трайной камерай з раздзяленнем асноўнага модуля на 108 Мп, якая забяспечвае выдатную якасць выявы нават ва ўмовах недастатковага асвятлення, яркім AMOLED-дыспеем з частатой абнаўлення да 120 Гц -Ultra з падтрымкай 5G, аб'ёмным гукам Dolby Atmos і хуткай зарадкай 67 Вт. Набыць смартфон можна ў растэрміноўку да 24 месяцаў са штомесячным плацяжом ад 74,95 рублi.

 

Акрамя смартфонаў у акцыі ўдзельнічаюць папулярныя мадэлі наўтбукаў HP і Lenovo. Яны таксама даступны для пакупкі аднаразовым плацяжом або ў растэрміноўку да 24 месяцаў. Так, фаварытам сярод акцыйных мадэляў з'яўляецца надзейны наўтбук Lenovo IdeaPad 5 Pro, прадстаўлены ў двух мадыфікацыях, які ідэальна падыходзiць для працы, вучобы і адпачынку. Цяпер вы можаце атрымаць гэтую мадэль у выгадную растэрміноўку да 24 месяцаў ад 137 рублёў у месяц.

 

А карыстальнiкi, якія шукаюць надзейны і хуткі наўтбук для любімых забаў, могуць набыць магутны і эрганамічны наўтбук HP Notebook 15s-eq2020ur у растэрміноўку да 24 месяцаў ад 115 рублёў у месяц.

 

Поўны пералік акцыйных прылад даступны па спасылцы. Яшчэ больш дэвайсаў па прывабных коштах і ў растэрміноўку да 24 месяцаў можна знайсці ў інтэрнэт-краме А1.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.