Акцыя выхаднога дня: спецыяльныя цэны ў А1 на прылады папулярных брэндаў | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Акцыя выхаднога дня: спецыяльныя цэны ў А1 на прылады папулярных брэндаў

Апісанне акцыі

З 24 па 27 снежня ўключна А1 зніжае цэны на прылады самых папулярных брэндаў. Паспейце купіць упадабаны дэвайс або аксесуар са зніжкамі да 900 рублёў. Шукайце блакітныя цэннікі ва ўсіх крамах А1.

 

Сярод акцыйных прапановаў можна вылучыць стылёвы і яскравы смартфон Xiaomi Redmi 9C 128GB без NFC, які даступны да набыцця ўсяго за 399 рублёў пры аднаразовай аплаце або ад 18,70 рубля ў месяц у растэрміноўку 24 месяцаў. Дэвайс ад Xiaomi валодае добрымі характарыстыкамі і дызайнам. Так, прылада парадуе вас 6,53-цалёвым экранам з разроснасцю HD+, 3-модульнай асноўнай камерай для яскравых фотаздымкаў, а таксама прадукцыйным працэсарам у звязцы з 4 ГБ аператыўнай памяці.

 

Звярніце ўвагу і на смартфон Samsung Galaxy M52 5G 128GB з тонкім і лёгкім корпусам, які можна набыць са зніжкай да 140 рублёў як аднаразовым плацяжом, так і ў растэрміноўку на 6 месяцаў. Таксама дэвайс даступны ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 49,94 рубля ў месяц. Samsung Galaxy M52 128GB атрымаў 6,7-цалёвы Super AMOLED+ дысплей з падтрымкай частаты абнаўлення экрана да 120 Гц, дзякуючы чаму дэвайс дэманструе плаўную і выразную карцінку. Акрамя таго, смартфон аснашчаны магутным і прадукцыйным працэсарам Qualcomm Snapdragon 778G, а таксама адрозніваецца добрай аўтаномнасцю: у ім усталяваны акумулятар на 5000 мАг.

 

Поўны пералік акцыйных прылад і аксесуараў даступны па спасылцы.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.